Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
23.10.2012 Іосіф Шагал - журналістам: Не толькі вас турбуе захаванне дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі
Ізраіль зацікаўлены ў паляпшэнні адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў ізраільскі амбасадар Іосіф Шагал, адказваючы на пытанне БелаПАН аб пазіцыі Ізраіля адносна наяўнасці палітвязняў у Беларусі.
19.10.2012 Дыялогу па мадэрнізацыі патрабуецца дынаміка
Праграму развіцця Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі абмеркавалі падчас круглага стала, які прайшоў 17 кастрычніка ў офісе Прадстаўніцтва ЕС у Мінску.
15.10.2012 ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года
Еўрасаюз прадоўжыў санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска да 31 кастрычніка 2013 года. Адпаведнае рашэнне прынята 15 кастрычніка на пасяджэнні рады міністраў замежных спраў краін ЕС у Люксембургу.
15.10.2012 Савет Еўрасаюза сёння абмяркуе сітуацыю ў Беларусі
ЕС мае намер працягнуць дзеянне санкцый адносна нашай краіны да 31 кастрычніка 2013 года.
05.10.2012 Сенсацыя ад рагачоўскай раёнкі: у Латвіі людзі галадаюць
Невядомы карэспандэнт, эксперт па Латвіі, піша, што «перадаю палымянае прывітанне змагарам за правы чалавека ў Латвіі ад імя «прыгнечанага крывавай дыктатурай» беларускага народа. Я на вячэру ем больш. Затое ў Латвіі – дэмакратыя».
04.10.2012 ПАРЕ надае належную ўвагу справе Алеся Бяляцкага
Сітуацыя беларускага праваабаронцы-палітвязня абмяркоўвалася на ўсіх сустрэчах і мерапрыемствах, у якіх браў удзел намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас трохдзённага візіту ў Страсбург, дзе праходзіць восеньская сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ).
04.10.2012 Стэфан Эрыксан: У Беларусі няма апазіцыі, ёсць дысідэнты
Былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан лічыць, што адной з прычын непрацягу яму акрэдытацыі ў Беларусі стала яго актыўная пазіцыя. Пра гэта дыпламат заявіў, выступаючы на стакгольмскім форуме «Народ і абарона».
04.10.2012 МЗС: Закрыццё офіса АБСЕ было правільным крокам
Офіс АБСЕ ў Мінску спыніў сваю працу паўтара года таму ў сувязі з выкананнем свайго мандата, і мінулы час "пераканаўча паказаў правільнасць гэтай пазіцыі". Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных на брыфінгу 4 кастрычніка, адказваючы на пытанні журналістаў.
04.10.2012 На пасяджэнні паліткамітэту ПАРЭ абмеркавалі стан правоў чалавека ў Беларусі
Падчас дэбатаў здарыўся скандал — афіцыйнага прадстаўніка ўрада Беларусі выправадзілі з залі, бо ён не атрымаў спецыяльнага запрашэння. У МЗС Беларусі пакуль не каментуюць гэтую падзею.
04.10.2012 Паліткамітэт ПАРЕ зноў заклікае вызваліць беларускіх палітвязняў
Такая заява была прынятая 4 кастрычніка ў Страсбургу на пасяджэнні камітэта па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.
03.10.2012 Амбасадары Еўразвяза прад'явілі дэмарш Беларусі з-за смяротнага пакарання
З нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, амбасадар Латвіі ў Беларусі разам з амбасадарамі Францыі і Італіі ў Беларусі і прадстаўнікамі Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску прад'явілі дэмарш МЗС Беларусі, каб яшчэ раз звярнуць увагу беларускіх уладаў на праблему адмены смяротнага пакарання ў краіне.
27.09.2012 Бюро АБСЕ па правах чалавека прадставіла справаздачу 2012 пра смяротнае пакаранне
26 верасня на штогадовай нарадзе АБСЕ па правах чалавека, якая праходзіць у Варшаве, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) прадставіла даведачны дакумент аб смяротнай кары ў рэгіёне АБСЕ за бягучы год.
27.09.2012 “Вясна” ў складзе беларускай дэлегацыі брала ўдзел у канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч падчас мерапрыемстваў у межах штогадовай канфэрэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні сустрэўся з кіраўніком БДІПЧ АБСЕ Янэзам Лянарчычам, а таксама з прадстаўніцтвам ЗША ў АБСЕ. Асноўнымі тэмамі гэтых сустрэчаў сталі вынікі назірання за парламенцкімі выбарамі і наяўнасць палітычных вязняў ў Беларусі.
12.09.2012 «Праваабаронцы за свабодныя выбары» сустрэліся з прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ
Прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» 11 верасня сустрэліся з сябрамі назіральніцкай місіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На сустрэчы прысутнічаў, у тым ліку, Матэа Мекачы, каардынатар місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ПА АБСЕ.
31.08.2012 Назіральнікі БДІПЧ АБСЕ пачалі працу ў Салігорскім рэгіёне
Прадстаўнікі назіральнай місіі БДІПЧ АБСЕ правялі шэраг сустрэчаў у Салігорскім рэгіёне. Яны сустрэліся як з афіцыйнымі асобамі, так і з прадстаўнікамі дэмакратычнай грамадскасці.