Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

Еўрадэпутат патрабуе ад Міжнароднай Амністыі і еўрапейскіх палітыкаў умяшання ў справу Каваленкі

23.08.2012 Еўрадэпутат патрабуе ад Міжнароднай Амністыі і еўрапейскіх палітыкаў умяшання ў справу Каваленкі

Дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы Марэк Мігальскі накіраваў лісты Генпракурору РБ Аляксандру Канюку, Старшыні Еўрапарламента Марціну Шульцу і кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майры Мора, выказаўшы занепакоенасць сітуацыяй вакол Сяргея Каваленкі. Падставай для гэтага паслужыла новая інфармацыя, якая паступіла ад жонкі палітвязня.

21.08.2012 Дэпутат Бундэстагу: Абвінавачванні супраць Сурапіна павінны быць знятыя

Дэпутат нямецкага Бундэстагу і ПА АБСЭ, нямецкі вольны дэмакрат Біджан Джыр-Сарай прывітаў вызваленне Антона Сурапіна, а таксама Сяргея Башарымава.

Кіраўнік МЗС Даніі заклікаў беларускія ўлады вызваліць лідэра “Вясны” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

21.08.2012 Кіраўнік МЗС Даніі заклікаў беларускія ўлады вызваліць лідэра “Вясны” Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў

Кіраўнік міністэрства замежных спраў Даніі Віллі Сондал (Sovndal) 14 жніўня сустрэўся з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый – Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцінам Стэфановічам і “Беларускага Хельсінскага камітэта” Алегам Гулаком і выказаў поўную падтрымку іх дзейнасці за дэмакратычную Беларусь.

Алег Гулак: “У заявах старшыні Цэнтрвыбаркама занадта шмат палітычных ацэнак”

15.08.2012 Алег Гулак: “У заявах старшыні Цэнтрвыбаркама занадта шмат палітычных ацэнак”

Беларуска-шведскі дыпламатычны канфлікт накладзе негатыўны адбітак на тую ацэнку, якую будуць даваць парламенцкім выбарам у Беларусі назіральнікі ад АБСЕ. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказала старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

14.08.2012 Да 31 кастрычніка ЕС апублікуе новыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі

Камітэт па палітыцы і бяспецы Еўрасаюза заклікаў неадкладна вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі і поўнасцю іх рэабілітаваць. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан паводле вынікаў праведзенага 10 жніўня пазачарговага пасяджэння камітэта. 13 жніўня заява размешчана на афіцыйным сайце Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

08.08.2012 У Брусэлі заплянаванае пазачарговае пасяджэньне

10 жніўня ў другой палове дня адбудзецца надзвычайнае пасяджэньне амбасадараў краін Эўразьвязу ў Брусэлі ў справе Беларусі.

Супольная заява 15-ці міжнародных парламентарыяў па сітуацыі ў Беларусі

27.07.2012 Супольная заява 15-ці міжнародных парламентарыяў па сітуацыі ў Беларусі

У рамках кампаніі шэфства над беларускімі палітычнымі зняволенымі, арганізаванай "Libereco - Partnership for Human Rights", еўрадэпутат ад Польшчы Марэк Мігальскі ініцыяваў супольную міжнародную заяву па сітуацыі ў Беларусі.

“Пакуль Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні голасу ЕС не чуюць”

23.07.2012 “Пакуль Алесь Бяляцкі і іншыя палітвязні голасу ЕС не чуюць”

Такі асноўны пасыл публікацыі ў аўтарытэтным незалежным палітычным выданні EUobserver.com, аўтар якой, Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Суэр Белхасэн, звяртаецца да Еўрасаюза ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.

Спявачка Ларын – Алесю Бяляцкаму: “Трымайцеся свайго сэрца і розуму!” (фота)

13.07.2012 Спявачка Ларын – Алесю Бяляцкаму: “Трымайцеся свайго сэрца і розуму!” (фота)

Пераможца “Еўрабачання-2012” шведская спявачка Ларын 13 ліпеня ў Менску сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага, праваабаронцам з “Вясны” Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі журналістамі - каб больш даведацца пра лёс беларускіх палітвязняў і сітуацыю ў Беларусі.

07.07.2012 ПА АБСЕ заклікае Беларусь да неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітзняволеных

Парламенцкая асамблея АБСЕ заклікала Беларусь неадкладна і без папярэдніх умоў вызваліць і апраўдаць усіх палітзняволеных. Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе ПА АБСЕ, адпаведная рэзалюцыя была прынятая 7 ліпеня ў рамках ХХI сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць 4—9 ліпеня ў Манака.

05.07.2012 Палітвязні перадусім

«Палітыка Еўрапейскага саюза адносна Беларусі не можа змяніцца да таго часу, пакуль не будзе вырашана пытанне з палітычнымі зняволенымі», — заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН пасол Вялікабрытаніі ў Мінску Розмары Томас.

04.07.2012 На сесіі ПА АБСЕ будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Беларусі

Дэлегаты ХХI сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць 4-5 ліпеня ў Манака, абмяркуюць у ліку іншых пытанняў сітуацыю ў Беларусі. На сесіі будуць заслуханы два праекты рэзалюцыі па Беларусі.

28.06.2012 Афіцыйны Мінск выступае супраць увядзення мандата спецдакладчыка ААН па Беларусі

Беларусь "возьме пад увагу" меркаванні, выказаныя падчас дыскусіі ў Савеце па правах чалавека ААН, заявіў па выніках сённяшняга абмеркавання пастаянны прадстаўнік краіны пры ААН у Жэневе Міхаіл Хвастоў.

13.06.2012 Эўразьвяз патрабуе вызваленьня палітвязьняў і свабодных выбараў

«Без прагрэсу ў двух важнейшых пытаньнях — вызваленьні палітвязьняў і стварэньні ўмоваў для правядзеньня свабодных і чэсных выбараў — ціск на беларускія ўлады з боку Эўрапейскага Зьвязу будзе толькі ўзрастаць», — такую заяву зрабіў увечары 12 чэрвеня ў Менску Джон К’еры — прадстаўнік службы зьнешніх сувязей Эўразьвязу.

Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць падчас фестываля праваабарончых фільмаў у Бруселі

16.05.2012 Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць падчас фестываля праваабарончых фільмаў у Бруселі

21 траўня ў Еўрапарламенце ў Бруселі ў рамках фестываля праваабарончых фільмаў “Адзін свет” пройдзе абмеркаванне бягучай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У дыскусіі прымуць удзел праваабаронцы - Таццяна Рэвяка (ПЦ “Вясна”), Ліда Вацкова (“Чалавек у бядзе”) і Саша Кулаева (FIDH).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства