Навіны на тэму: скаргі
09.09.2019 У IT-краіне электронныя пошты для выбаркамаў стварыць праблематычна?
Віцебскі назіральнік за парламенцкімі выбарамі Леанід Свецік звярнуўся са скаргай у ЦВК на адсутнасць у тэрытарыяльных і акруговых камісій электронных паштовых адрасоў, куды можна было б накіроўваць звароты.
06.09.2019 Партыя БНФ зноў у судзе. Мінгарсуд не задаволіў скаргу партыйцаў
6 верасня ў 10.00 у Мінскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд скаргі Партыі БНФ на неўключэнне яе сябраў у склад акруговых выбарчых камісій па Мінску.
05.09.2019 Дзень Волі-2019: арганізатары абскардзілі штраф у Мінгарсуд
Як паведамляе "Беларускі партызан", заяўнікі Дня Волі-2019 года абскардзілі ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда рашэнне суда Маскоўскага раёна, які аштрафаваў іх на 8013.11 рублёў.
04.09.2019 Віцебскі абласны суд палічыў неўключэнне сябраў Партыі БНФ ў выбарчыя камісіі абгрунтаваным
Віцебскі абласны суд 4 верасня разгледзеў скаргу Партыі БНФ на неўключэнне старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Канстанціна Смолікава ў склад Віцебскай абласной камісіі і сябраў Партыі Тамары Карыза і Хрыстафора Жаляпава – ў акруговыя.
04.09.2019 Навошта Дзядок даслаў даклад аб экстрэмізме ў Вярхоўны Суд?
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок з дапамогай юрыстаў «Вясны» працягвае дамагацца выключэння з Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі абрэвіятуры А ** В.
29.08.2019 Па скарзе на прычыненне цялесных пашкоджанняў Пятру Кучуру праводзіцца дадатковая праверка
Пракуратура перанакіравала скаргу Людмілы Кучура па факце прычынення яе мужу Пятру цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі адміністрацыі ПК №15 начальніку Магілёўскага міжраённага аддзела СК.
27.08.2019 Яшчэ адна справа аб збіцці міліцыянтамі накіравана на дадатковую праверку
Больш за паўтары гады цягнецца справа па факце нанясення цялесных пашкоджанняў супрацоўнікамі міліцыі жыхару Смаргоні Барысу Змітровічу падчас беспадстаўнага затрымання.
26.08.2019 Справа Серады: СК зноў адмовіўся ўзбуджаць крымінальную справу, але пасля нарады Лукашэнкі перадумаў
19 жніўня СК прыняў чарговую пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненне да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Аднак усяго праз два дні, 21 жніўня, гэтая пастанова адмененая для правядзення дадатковай праверкі.
22.08.2019 Адказ Генпракуратуры маці памерлага Багданава: няведанне закона або намер?
Выклікае пытанні роля пракуратуры (і Генеральнай у тым ліку) у разглядзе заяў аб здзяйсненні службовымі асобамі МУС і СК службовых злачынстваў. Як гэта адбываецца на практыцы - добра паказвае справа памерлага ў жодзінскім СІЗА Алега Багданава.
19.08.2019 Вярхоўны суд адказаў Міколу Качурцу наконт штрафу за бел-чырвона-белы сцяг
Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пакараў у красавіку 2019 году актывіста Міколу Качурца штрафам у памеры 102 рублі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім віцяблянін сфатаграфаваўся на Дзень Волі. Качурэц абскардзіў пастанову ў абласным судзе, але безвынікова. Напісаў скаргу ў Вярхоўны суд – і вось які адказ атрымаў.
12.08.2019 Эка-актывістка са Светлагорску звярнулася са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека
Эка-актывістка са Светлагорску Таццяна Наскова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна падымае пытанне, чаму ў 70-ці тысячным горадзе немагчыма публічна выказаць пратэст, звязаны з экалагічнай праблемай горада.
05.08.2019 Актывістка просіць пракурора Мінска разабрацца з пракуратурай раённай
Актывістка Анастасія Гусева са скаргай звярнулася да пракурора горада Мінска С. Хмарука, каб той прыняў меры па яе незаконнаму затрыманню за чысты ліст паперы ў лютым гэтага года.
05.08.2019 У Камітэце па правах чалавека ААН вынесенае рашэнне па справе распаўсюдніка “Витебского курьера”
Камітэт ААН па правах чалавека прыняў станоўчае рашэнне па звароце распаўсюдніка газеты «Витебский курьер» Міхаіла Жураўлёва.
26.07.2019 Урач-педыятр VS міліцэйскае бяспраўе. 7 фактаў супрацьстаяння
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які з самага пачатку дапамагае пацярпеламу ад свавольства міліцыі Дзмітрыю Серадзе, прааналізаваў ход яго справы і прыводзіць сем фактаў у супрацьстаянні ўрача-педыятра жорсткаму абыходжанню.
26.07.2019 Як з антыфашыста «зляпілі» распаўсюдніка фашысцкай сімволікі
Гарадзенец Аляксандр Горбач атрымаў афіцыйны адказ на сваю скаргу з Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.