Навіны на тэму: скаргі

Апеляцыя беларускага палітуцекача Юрыя Рубцова будзе разгледжана ў Германіі ў верасні

25.07.2018 Апеляцыя беларускага палітуцекача Юрыя Рубцова будзе разгледжана ў Германіі ў верасні

Былы беларускі палітвязень Юрый Рубцоў чакае ў Германіі рашэння суда на сваю апеляцыю па адмове ў палітычным прытулку.

Мікалай Дзядок абскарджвае абвінавачванне ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі

23.07.2018 Мікалай Дзядок абскарджвае абвінавачванне ў распаўсюдзе нацысцкай сімволікі

Былы палітвязень Мікалай Дзядок накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Фрунзенскага раёна, які аштрафаваў актывіста на 10 базавых велічынь.

Генпракуратура не хоча расследаваць злачынства, здзейсненае падчас выбараў

23.07.2018 Генпракуратура не хоча расследаваць злачынства, здзейсненае падчас выбараў

Тыдзень таму грамадскі актывіст са Слоніма Алесь Масюк накіраваў у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь скаргу на адмову пракуратуры Гарадзенскай вобласці ў рэагаванні на заявы пра злачынствы і фальсіфікатарства на выбарах.

Магілёў: абласны суд разгледзіць скаргу актывісткі Галіны Смірновай

23.07.2018 Магілёў: абласны суд разгледзіць скаргу актывісткі Галіны Смірновай

Магілёўскі абласны суд прызначыў на 26 ліпеня разгляд скаргі кіраўніцы Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП Галіны Смірновай. Справа тычыцца штрафу, якім яе пакаралі напярэдадні Дня Волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях.

ГУБАЗіК не прымаў удзелу ў налёце на анархістаў пад Крупкамі?

18.07.2018 ГУБАЗіК не прымаў удзелу ў налёце на анархістаў пад Крупкамі?

Гэтак сцвярджаецца ў адказе Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй на скаргу былога палітвязня Мікалая Дзядка, якога 30 чэрвеня разам з іншымі актывістамі пратрымалі на каленях пад дажджом на працягу пяці гадзінаў у лесе пад Крупкамі.

Рэха Дня волі: крыміналкі не будзе, VIN-код у парадку, вінаватых у затрыманні праваабаронцы няма

18.07.2018 Рэха Дня волі: крыміналкі не будзе, VIN-код у парадку, вінаватых у затрыманні праваабаронцы няма

Па выніках праверкі па факце сапраўднасці ідэнтыфікацыйнага (VIN-код) нумару аўтамабіля, якім кіраваў праваабаронца Алег Мацкевіч ў дзень затрымання 25 сакавіка 2018 года, прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з прычыны адсутнасці грамадска небяспечнага дзеяння і складу злачынства.

У КПЧ ААН зарэгістраваная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Гершанкова

16.07.2018 У КПЧ ААН зарэгістраваная скарга асуджанага да смяротнага пакарання Гершанкова

Камітэт ААН па правах чалавека 13 ліпеня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Ігара Гершанкова, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года.

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі гамяльчан

16.07.2018 Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргі гамяльчан

Камітэт ААН па правах чалавека ўступіў у афіцыйную перапіску з беларускай дзяржавай па фактах адміністрацыйнага пераследу жыхароў Гомеля Вадзіма Васільева і Яўгена Маркаўца.

Андрэй Бяляўскі абскарджвае год “хатняй хіміі” ў Вярхоўным судзе

10.07.2018 Андрэй Бяляўскі абскарджвае год “хатняй хіміі” ў Вярхоўным судзе

Былы фігурант справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які пакараў яго адным годам “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона.

Праваабаронца абскарджвае рашэнне суда па справе забароны пікету ў падтрымку прафсаюза РЭП

09.07.2018 Праваабаронца абскарджвае рашэнне суда па справе забароны пікету ў падтрымку прафсаюза РЭП

Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова 7 ліпеня накіравала ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда скаргу.

Мікалай Дзядок падаў скаргу ў СК з нагоды разгону анархісцкай сустрэчы пад Крупкамі

06.07.2018 Мікалай Дзядок падаў скаргу ў СК з нагоды разгону анархісцкай сустрэчы пад Крупкамі

Былы палітвязень будзе дамагацца ўзбуджэння крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў САХРа і ГУБАЗіК, якія 30 чэрвеня разагналі анархісцкую сустрэчу ў лесе пад Крупкамі.

Суд пастанавіў знішчыць плакат “Па 500 тут нет”

28.06.2018 Суд пастанавіў знішчыць плакат “Па 500 тут нет”

Раман Кузьмянкоў абскардзіў пастанову суду Аршанскага раёну і гораду Воршы, які пакараў яго штрафам у памеры 22 б.в. за адзіночны пікет (ч.3 арт. 23.34 КаАП).

Праваабаронца знаёміцца з матэрыяламі праверкі свайго затрымання 25 сакавіка

25.06.2018 Праваабаронца знаёміцца з матэрыяламі праверкі свайго затрымання 25 сакавіка

Алег Мацкевіч накіраваў заяву ў Барысаўскі РУУС, у якой просіць прадставіць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі па заяве аб злачынстве, якая праводзілася ў адносінах да яго.

Валанцёр "Вясны" будзе судзіцца з Міністэрствам фінансаў

12.06.2018 Валанцёр "Вясны" будзе судзіцца з Міністэрствам фінансаў

Юрый Мяцельскі падаў пазоў да Міністэрства фінансаў аб спагнанні маёмаснай шкоды, грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.

Актывістка Наталля Стрэльчанка мае намер ісці да канца

12.06.2018 Актывістка Наталля Стрэльчанка мае намер ісці да канца

Пры дапамозе праваабаронцаў ПЦ "Вясна" актывістка рыхтуе заяву ў камісію па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства