Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
18.12.2010 Вялікая Машчаніца: Датэрміновае галасаванне ідзе поўным ходам
Назіральнік пры Вялікамашчаніцкай участковай выбарчай камісіі № 17 Барыс Вырвіч адзначае, што ўдзел у датэрміновым галасаванні на Вялікамашчаніцкім выбарчым участку ідзе па нарастаючай. За чатыры дні датэрміновага галасавання на участку прагаласавала 143 выбаршчыкі.
18.12.2010 Праваабаронцы звяртаюцца да Адміністрацыі прэзідэнта, МУС і КДБ
Прадстаўнікі сямі праваабарончых арганізацый Беларусі адзінадушна падпісалі зварот у Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусі і Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, у якім заклікаюць не нагнятаць атмасферу страху ў грамадстве ў перыяд выбарчай кампаніі і не ўжываць гвалт у адносінах да мірных дэманстрантаў. Ніжэй прыводзіцца тэкст звароту:
18.12.2010 Салігорск: Ціск за ідэалагічна няправільныя пытанні да Батуры
Праваабаронца Аляксей Валабуеў задаў губернатару Міншчыны вострае пытанне адносна хады выбарчага працэсу, датэрміновага галасавання і працэдуры падліку галасоў. А ўжо на наступны дзень на кіраўніцтва арганізацыі, дзе працуе малады чалавек, пачаўся ціск з боку выканаўчых уладаў і КДБ і адпаведныя прафілактычныя гутаркамі ўжо кіраўніцтва арганізацыі з самім Аляксеям.
18.12.2010 Брэст: Назіральнікам за галасаваннем даводзіцца карыстацца біноклямі
На выбарчым участку № 98, размешчаным у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы, назіральнікі вырашылі скарыстацца біноклямі і падзорнай трубой, каб сачыць за ходам датэрміновага галасавання.
18.12.2010 Папярэдняя справаздача па выніках назірання за ЧАЦВЁРТЫМ днём датэрміновага галасавання
Мінск, 10.00, 18 снежня – Кампанія «Праваабронцы за свабодныя выбары» прадстаўляе папярэднюю справаздачу па выніках назірання за чацвёртым днём датэрміновага галасавання (17 снежня). Назіранне ажыццяўляецца 600-мі кароткатэрміновымі і 80-ю доўгатэрміновымі назіральнікамі на 300-х выбарчых участках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
18.12.2010 Затрыманне кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага: он-лайн рэпартаж
Віталь Рымашэўскі ператрываў блакаду аўтамабіля і даехаў да офісу. Машына ДАІ стаіць на ўездзе ў двор. На іншым баку вуліцы дзяжураць людзі ў цывільным. (ВІДЭА І ФОТА З ЗАТРЫМАННЯ)
18.12.2010 На выбарчым участку затрыманы актывіст руху «За свабоду»
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі на выбарчым участку Іўя актывіста руху «За свабоду» Багуслава Унгуру. Багуслаў прыйшоў на Цэнтральны выбарчы ўчастак, атрымаў свой бюлетэнь, але галасаваць ня стаў.
18.12.2010 Мінск: На выбарчым участку нядзеля будзе выходным днём (фотафакт)
Выбарчы ўчастак №45 Кастрычніцкага раёна Мінска ў нядзелю будзе зачыненым. Такую выснову можна зрабіць з абвесткі пра рэжым працы выбарчай камісіі, якая размешчана на памяшканні для галасавання. Відаць, датэрміновае галасаванне на ўчастку было арганізавана так ударна, што камісія будзе адпачываць пасля пяці дзён цяжкай працы.
17.12.2010 Жодзіна: Назіральнікаў размясцілі ў калідоры (фота)
На выбарчым участку №12 (знаходзіцца ў СШ №8) камісія размясціла назіральнікаў у калідоры, адкуль проста немагчыма было бачыць, як адбываецца працэс галасавання. Так працягвалася два першыя дні датэрміновага галасавання, і толькі на трэці сітуацыя змянілася пасля чарговай скаргі і тэлефанавання ў гарадскую камісію.
17.12.2010 Жодзіна: На назіральнікаў аказваецца ціск па месцах працы
Дырэктар жодзінскага хлебазаводу Алег Забароўкі выклікаў да сябе супрацоўніка гэтага прадпрыемства Іллю Хоміча, які зарэгістраваны назіральнікам на ўчастку для галасавання №10. Размова была звязаная з магчымымі праблемамі падаўжэння і змены ўмоваў працоўнага кантракту.
17.12.2010 Студэнты БДУІР і БДПУ сведчаць пра прымус (аўдыёзапісы)
Студэнты БДУІР і БДПУ імя Максіма Танка даслалі “Праваабаронцам за свабодныя выбары” аўдыёфайлы, якія сведчаць пра факты прымусу да датэрміновага галасавання.
17.12.2010 Бабруйск: “Хімікі” і хакеісты ўжо прагаласавалі
Таксама не дачакаліся дня выбараў хакеісты і трэнерскі корпус зборнай Беларусі, якія прагаласавалі на адным з бабруйскіх выбарчых участкаў (у горадзе зараз праходзіць моладзевы чэмпіянат). Якім чынам людзі, якія не маюць бабруйскай прапіскі, прагаласавалі ў Бабруйску – застаецца ў сакрэце.
17.12.2010 Барысаў. ТВК шэсць разоў засядала таемна
На працягу перадвыбарчай кампаніі Барысаўская тэрытарыяльная выбарчая камісія толькі адзін раз запрасіла на сваё паседжанне незалежных назіральнікаў. Яшчэ пра шэсць паседжанняў назіральнікаў у вядомасць не ставілі.
17.12.2010 Незаконная агітацыя за Лукашэнку - у навучальнай установе ФПБ (фота)
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі фотаздымак з адукацыйнай установы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі - Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, які сведчыць пра агітацыю за дзеючага прэзідэнта з парушэннем нормаў выбарчага заканадаўства.
17.12.2010 Бабруйск: Апошні перадвыбарны пасквіль “Бабруйскага жыцця”
Газета гарвыканкама ў № 101 ад 17 снежня ў чарговы раз тлумачыць сваім чытачам, хто ёсць хто на палітычнай сцэне Беларусі. Аляксандр Паліндром, які запомніўся бабруйскім дэмакратам злобнымі пасквілямі на іх, “прайшоўся” ў артыкуле “До звезд далеко, или Per aspera ad astra” ужо па апазіцыйных кандыдатах.