Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
18.12.2010 Маладэчна: Камісіі кіруюцца метадычкамі, а не законам
Маладэчанская назіральніца Наталля Капуцкая падала заяву старшыні камісіі Партызанскага ўчастка № 8 Юрыю Якуновічу аб незаконнасці размяшчэння ўзору запаўнення бюлетэня, дзе “птушка” стаіць у квадраце насупраць прозвішча другога па алфавіце кандыдата.
18.12.2010 Магілёў: Сябра камісіі ад БРСМ раздае выбаршчыкам запрашэнні на дыскатэку (фота)
Барыс Бухель: "Сябра камісіі ў прысутнасці намесніка старшыні выбарчай камісіі спадарыні Кандрашовай прыйшоўшым на выбары студэнтам акрамя бюлетэня выдаваў яшчэ два дакументы, якія стосамі ляжалі ў яе на стале. Як акзалася – гэта было запрашэнне на дыскатэку, а таксама агітацыйна-віншавальная паштоўка”.
18.12.2010 Салігорск: Лічбы па датэрмінова прагаласаваўшых працягваюць “плясаць”
Розніцца паміж дадзеным назіральнікаў і лічбай камісіі на ўчастку №9 на трэці дзень датэрміновага галасавання склала 77 чалавек, што складае 53% ад рэальнай колькасці прагаласаваўшых у гэты дзень. Такім чынам, на адным участку ўсяго за два дні завышэнне рэальнай колькасці выбарцаў склала ажно 125 чалавек.
18.12.2010 Барысаў: Камісія даручыла міліцыі захоўванне скрыні для галасавання
Старшыня ўчастковай камісіі ўсклаў функцыю забеспячэння захаванасці скрыняў для галасавання на супрацоўнікаў аддзелаў унутраных спраў. Падчас адсутнасці сябраў камісіі на выбарчым участку ў перыяд з 14 да 16 гадзін і з 19 да 10 гадзін, скрыні для галасавання знаходзяцца ў іх поўным распараджэнні.
18.12.2010 Гомельскія студэнты датэрмінова “адгаласаваліся”
На ўчастку №22 Цэнтральнага раёна Гомеля за 4 дні прагаласавалі каля 63% выбаршчыкаў — у асноўным студэнты і выкладчыкі ГДУ ім.Ф.Скарыны. На ўчастку №49 Савецкага раёна, дзе галасуюць студэнты БГЭУ спажывецкай кааперацыі, яўка за 4 дні склала 29,4%, а на ўчастку №41 Чыгуначага раёна студэнты медуніверсітэту прадэманстравалі яўку 32,.2%.
18.12.2010 Пінскі медкаледж ідзе на рэкорд
За тры дні на пінскім участку № 30, які месціцца ва ўстанове адукацыі “Пінскі медыцынскі каледж”, прагаласавала ўжо 40,4 працэнта выбаршчыкаў. Лічбы па іншых участках, якія кантралююць назіральнікі, адрозніваюцца ў разы і не перавышаюць 10 % прагаласаваўшых.
18.12.2010 Баранавічы: Выніковыя лічбы ў назіральнікаў і УВК моцна разыходзяцца
Так, на выбарчым участку № 17 (Дом культуры чыгуначнікаў па вул Клубная, 6) па падліках незалежных назіралікаў 17 снежня прагаласавала толькі 84 чалавекі, а ў выніковым пратаколе вывешана лічба 172.
18.12.2010 Салігорскі абсурд: Сябра камісіі не ведае, што яна ў камісіі
Сакратар, якая аказалася дырэктарам сярэдняй школы №2, запэўніла, што за кабінкамі сочыць сябра камісіі Камяк Ганна. Аднак сама спадарыня Камяк на прамое пытанне, кім яна з'яўляецца, двойчы назвалася назіральніцай. Дырэктар школы нервова пачала тлумачыць сваёй падначаленай, якая адначасова працуе настаўніцай у СШ №2, што яна з'яўляецца сябрам камісіі.
18.12.2010 Гродна: Затрыманы актывіст выбарчага штабу Някляева
У Гродне затрыманы актывіст выбарчага штабу Уладзіміра Някляева Кірыл Семянчук. Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары Кастрычніцкага раёну г. Гродна. Пра гэты факт пастаўлены ў вядомасць назіральнікі ад АБСЕ.
18.12.2010 “Праблемны” візіт Міхалевіча ў Віцебск
Спачатку кандыдату ў прэзідэнты не дазволілі ладзіць сустрэчу з актывістамі ў будынку краязнаўчага музея – прадстаўнік раённай адміністрацыі абвінаваціў А.Міхалевіча ў парушэнні выбарчага заканадаўства. А потым і кандыдату давялося выкрываць парушэнні на выбарчых участках горада.
18.12.2010 Някляеў: Мы не будзем кідаць людзей на бронетэхніку
Калі Кастрычніцкая плошча 19 снежня будзе занята войскамі, бронетэхнікай і міліцыяй, то кідаць людзей на “танкі” кандыдаты ў прэзідэнты не будуць. Пра гэта заявіў Уладзімір Някляеў падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з Андрэем Саннікавым у адказ на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё пра іх план дзеянняў у такім выпадку.
18.12.2010 Мазыр: Галасаванне з кіно, канцэртам і камуналкай
У Мазыры вялікую відовішчную праграму ў дзень выбараў рыхтуе ўчастак №17, які месціцца ў школе №5 – на зайздрасць прагаласаваўшым датэрмінова.
18.12.2010 У Вілейцы за грамадзянаў галасуюць адміністрацыі
У Вілейцы ў некаторых супрацоўнікаў райвыканкама, студэнтаў і настаўнікаў Вілейскага каледжа проста прасілі здаць пашпарты. Праз некаторы час пашпарты аддавалі і паведамлялі, што галасаваць самім ужо не трэба ісці. Пра гэтыя выпадкі паведамляюць выбаршчыкі, якіх яны крануліся.
18.12.2010 Вялікая Машчаніца: Назіральнікаў ад улады ўсё больш
На Вялікамашчаніцкім выбарчым участку № 17, які знаходзіцца ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна, рэгіструецца ўсё больш назіральнікаў “пры пасадах”. Магчыма, што гэтаму пасадзейнічаў той факт, што менавіта на гэтым участку ў Бялыніцкім раёне арганізавана незалежнае назіранне.
18.12.2010 Галасаванне працаўнікоў Радашковіцкага завода “Белмастацкераміка” – пад строгім кантролем
Назіральнік убачыў, што прадстаўніца камісіі трымае нейкі спіс, які звярае са спісам выбаршчыкаў. Назіральнік звярнуў на гэта ўвагу старшыні камісіі. Як высветлілася, у прадстаўніцы камісіі быў спіс працаўнікоў. Было падобна, што ёй, як працаўніцы завода, было дадзена заданне праверыць, хто з працаўнікоў прагаласаваў.