Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
17.12.2010 ГАЛАСЫ ВЫБАРШЧЫКАЎ: факты прымусу да галасавання (дапаўняецца)
"У 7-ай гарадской дзіцячай паліклініцы (вул.Пляханава, 127) намеснік галоўнага ўрача паліклінікі па медыцынскай частцы абавязаў усіх загадчыкаў аддзяленнямі забяспечыць 100% яўку ўсіх супрацоўнікаў аддзяленняў на выбарчыя ўчасткі ДАТЭРМІНОВА да19 снежня 2010 года. Таксама начмед абавязала ўсіх загадчыкаў аддзяленнямі падаваць справаздачы аб датэрміновым галасаванні па аддзяленнях ёй асабіста ШТОДНЯ".
17.12.2010 На віцебскага прыхільніка Някляева складзены адміністрацыйны пратакол
На Пятра Іванова склалі адміністрацыйны пратакол за агітацыю ў неналежным месцы. Падставай для складання пратаколу стал правядзенне агітацыйнага пікета на праспекце Фрунзе ў Віцебску. Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што ён будзе аштрафаваны.
17.12.2010 Пінск: Сябру камісіі ад Партыі БНФ уратавалі назіральнікі АБСЕ
Прадстаўнік Партыі БНФ Аляксандр Рамановіч, сябра ўчастковай камісіі №26 адзначыў непрыязнае стаўленне да яго намесніка старшыні камісіі Засіма Алега Анатольевіча і сябра камісіі Маркавай Аллы Сяргееўны. Па словах спадара Рамановіча, гэтыя людзі адразу паказалі сваё стаўленне да “чужога камісара”.
17.12.2010 Орша: Сябра ўчастковай камісіі прагаласаваў супраць выканання выбарчага закона
Кур'ёзны выпадак адбыўся на ўчастку для галасавання № 58 па г. Орша. Сябра камісіі Уладзімір Палівода, вылучаны ад партыі «Справядлівы свет» прапанаваў падлік галасоў выбаршчыкаў у строгай адпаведнасці з палажэннямі Выбарчага кодэкса. І запатрабаваў паставіць гэтае пытанне на галасаванне.
17.12.2010 Барысаў. На прапанову назіральнікаў - матам
Нечаканую рэакцыю выклікала ў намесніка старшыні камісіі № 65 горада Барысава Васіля Зайцава падача назіральнікамі прапановы па ўдасканаленні працэдуры падліку галасоў. У прысутнасці сябраў камісіі і выбаршчыкаў ён заявіў: «Што вы х ... ёй займаецеся! Сядзіце тут і сядзіце! ».
17.12.2010 Віцебск: Намеснік старшыні камісіі паводзіць сябе па-хуліганску
Як распавёў Аляксей Кірылаў, 16 снежня ім было зафіксавана парушэнне: камісія пачала выдаваць выбаршчыкам бюлетэні ў абедзенны перапынак – да афіцыйнага адкрыцця выбарчага ўчастка.
17.12.2010 Барысаў. Насуперак здароваму сэнсу ...
Замест таго, каб перадаць пісьмовы адказ на заяву назіральніка яму ў рукі, сябры выбарчай камісіі № 12 горада Барысава вырашылі скарыстацца паслугамі пошты – у прысутнасці назіральніка сябра камісіі запячатаў паштовы канверт з адмовай і адправіўся на пошту, каб адправіць яго яму ж на хатні адрас.
17.12.2010 Гарадзеншчына: Сігнал з участковай камісіі пра нумараваныя бюлетэні
Праваабаронцам паведамілі, што на адным з участкаў сябры камісіі нумаравалі бюлетэні ў адпаведнасці са спісам выбаршчыкаў. Выбаршчыкам выдаваліся бюлетэні, на адваротным баку якіх тонкім алоўкам былі прастаўленыя ледзь бачныя нумары.
17.12.2010 Гродна: Статкевіч і Ус парадавалі выбаршчыкаў нестандартнасцю
Увечары 16 снежня Гродна наведалі адразу два кандыдаты ў прэзідэнты -- Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус. Фармат сустрэчы з выбаршчыкамі выглядаў як “тры ў адным” – мітынг, шэсце, сустрэча ў зале. Яшчэ ні на адной сустрэчы з кандыдатамі ў горадзе не было столькі прадстаўнікоў мясцовых аддзелаў ідэалогіі і БРСМ.
17.12.2010 Магілёў: Вярхоўны суд не пасягнуў на недатыкальнасць ЦВК
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель скардзіўся ў Вярхоўны суд на ўтойванне пастановаў ЦВК ад шырокай грамадскасці. Ён таксама патрабаваў, каб Цэнтрвыбаркам размесціў на сваім афіцыйным сайце ў адпаведных рубрыках 124 пастановы, якія дагэтуль на ім не размешчаны, і зрабіў сайт двухмоўным.
17.12.2010 Салігорск: Лічбы па датэрмінова прагаласаваўшых – “заплясалі”
Па падліках назіральніка, 16 снежня ўдзел у галасаванні прыняў 131 чалавек, а ў выніковым пратаколе выбарчай камісііі была абвешчана лічба 179. Праваабаронцы заяўляюць, што такая істотная розніцца ў 48 чалавек з'яўляецца сведчаннем фальсіфікацыі, бо ў папярэднія дні лічбы камісіі і назіральнікаў па гэтым участку практычна не адрозніваліся.
17.12.2010 Лунна: Скрыня апячатана ненадзейна
На выбарчым участку №19 Лунна Мастоўскага раёна старшыня ўчастковай камісіі Віктар Чэрнік у прысутнасці назіральнікаў з АБСЕ адняў паперку, якой заклеена шчыліна на скрыні для датэрміновага галасавання для ўкідвання бюлетэняў, ніколькі яе не пашкодзіўшы.
17.12.2010 Барысаў: Назіральнікі АБСЕ зацікавіліся ўчасткам, дзе выбаршчыкі прасілі даведку
Учора барысаўскі ўчастак № 7, вядомы тым, што менавіта там работнікі БАТЭ прасілі даведку аб датэрміновым галасаванні, наведалі назіральнікі АБСЕ. Сябры камісіі гэтага не абвяргалі.
17.12.2010 Гродна: Пракуратура і КДБ узяліся за грамадскіх актывістаў
У Гродне грамадскіх актывістаў пачалі выклікаць у пракуратуру і ўпраўленне КДБ. 16 снежня ў КДБ быў выкліканы гродзенскі грамадскі актывіст і рок-музыкант Дзмітрый Антаневіч. Сябра Партыі БНФ Дзяніса Івашына выклікалі ў Гродзенскую пракуратуру сёння, 17 снежня.
17.12.2010 Магілёў: Скрыню для галасавання аклейвалі паўторна
Назіральніца выбарчага ўчастка №66 Наталля Самахвалава паведаміла, што старшыня выбарчай камісіі ўстанавіла факт таго, што аркуш паперы, якім быў першапачаткова аклеена скрыня для датэрміновага галасавання ў прысутнасці сябраў камісіі, аказаўся адклееным.