Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
31.03.2011 Гродна: новыя праблемы ў правабаронцы Святланы Рудкоўскай
Праваабаронца лічыць, што яе пераследуюць за актыўны ўдзел у апошніх выбарчых кампаніях, калі яна была незалежнай назіральніцай і склала шэраг скаргаў на парушэнні выбарчага заканадаўства.
29.03.2011 Маладэчна. Арганізатар датэрміновага галасавання адпраўлены “ў адстаўку”
Стала вядома, што на маладэчанскім СП "Мінскі мэблевы цэнтр” змяніўся намеснік дырэктара па ідэалогіі. Як сцвярджаюць кампетэнтныя асобы, гэта было наступствам выбарчай кампаніі. Галоўны ідэолаг ММЦ спадар Цюракін М.А. стаў вядомым пасля таго, як арганізаваў на прадпрыемстве датэрміновае галасаванне супрацоўнікаў са строгай справаздачнасцю.
28.03.2011 Уладзімір Правальскі ініцыюе рэферэндум за адстаўку Лукашэнкі
Экс-прэтэндэнт на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах прапануе далучыцца да ініцыятыўнай групы ўсім ахвотным. Паводле спадара Правальскага, прычынай для адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі можа быць “страта даверу да яго з боку выбаршчыкаў Рэспублікі Беларусь”.
15.03.2011 “Праваабарончая хроніка”: БХК і “Вясна” супольна асвятляюць сітуацыю з правамі чалавека
Праваабарончы цэнтр “Вясна” і РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” аб’ядноўваюць свае магчымасцы па зборы, аналізе і распаўсюдзе праваабарончай інфармацыі. З 15 сакавіка вынікі супольнай працы ў інфармацыйнай сферы будуць прадстаўлены пад назвай: “Праваабарончая хроніка”.
10.03.2011 Судовая справа супраць Кастуся Шыталя скасавана
Разгляд справы глыбоцкага актывіста, журналіста незалежнага сайту westki.info доўжыўся ўсяго 5 хвілін. Судзьдзя райсуду Ірына Казак пастанавіла скасаваць судовую справу з прычыны “заканчэньня тэрмінаў вынясеньня адміністрацыйнага пакараньня”.
09.03.2011 З «Аўтарадыё» знятыя абвінавачванні ў экстрэмізме
Такое рашэнне вынес 9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд па разборы справы «Аўтарадыё» і Міністэрства інфармацыі. Таксама Міністэрства інфармацыі павінна выплаціць «Аўтарадыё» 700 тыс. рублёў кампенсацыі.
09.03.2011 Суд над назіральнікам кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” адбудзецца 10 сакавіка
Грамадскі актывіст з Глыбокага, карэспандэнт інтэрнэт-выдання “Весткі” (westki.info) Кастусь Шыталь атрымаў позву на 10 сакавіка ў Глыбоцкі раённы суд. Падставай стала тое, што, будучы назіральнікам ад БХК, Кастусь запытаўся студэнта ліцэя, ці добраахвотна ён ідзе на датэрміновае галасаванне.
28.02.2011 3 сакавіка суд над назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Супраць сябра аргкамітэта БХД, журналіста інтэрнэт-партала "Весткі" Кастуся Шыталя, які падчас галасаваньня на апошніх прэзідэнцкіх выбарах быў назіральнікам кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ад БХК, складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яго вінавацяць у парушэнні артыкула 13 Выбарчага кодэкса.
25.02.2011 Місія БДIПЧ АБСЕ прадставіла выніковую справаздачу назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі
Як вынікае з даклада, выбары былі адзначаны “недахопам незалежнасці і бесстароннасці выбарчых камісій”, няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасці ў ключавых стадыях выбарчага працэсу.
23.02.2011 АБСЭ крытыкуе беларускія выбары ў выніковай справаздачы
Прэзыдэнцкія выбары 19 сьнежня 2010 года ў Беларусі былі адзначаныя "недахопам незалежнасьці і бесстароннасьці выбарчых камісіяў", няроўнымі ўмовамі кандыдатаў і дэфіцытам празрыстасьці ў ключавых стадыях выбарчага працэсу.
22.02.2011 “Праваабаронцы за свабодныя выбары” - кампанія году
Сумесная ініцыятыва Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага Камітэту вызначана пераможцам у намінацыі “Кампанія году” прэміі Асамблеі НДА “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці – 2010”.
14.02.2011 Кадэбісты шчыруюць у Мазыры
У пятніцу, 11 лютага, у Мазыры выклікалі на допыт у гораддзел УКДБ па Гомельскай вобласці Алеся Кавальчука – давераную асобу Віталя Рымашэўскага. У панядзелак, 14 лютага, на допыце па выкліку органаў дзяржбяспекі пабываў Рыгор Крывіцкі, які падчас выбараў быў кіраўніком штабу Андрэя Саннікава ў Мазыры. Акрамя таго, позва прыйшла грамадскаму актывісту і правабаронцу Уладзіміру Целяпуну.
14.02.2011 Выніковая справаздача кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі
Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прадстаўляе выніковую справаздачу па выніках назірання за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе. Справаздача ўтрымлівае вынікі маніторынгу выбарчага працэса, у тым ліку дэтальны аналіз галасавання і падліку галасоў, а таксама рэкамендацыі па прывядзенню нацыянальнага выбарчага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.
11.02.2011 Экстрэмізму ў інструкцыях не знойдзена і Ашмянская мытня вярнула іх праваабаронцу
Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка атрымаў з Ашмянскай мытні заказную бандэроль з Інструкцыямі для кароткатэрміновых назіральнікаў на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія былі канфіскаваныя 30 лістапада 2010 г. на памежным пераходзе "Каменны Лог» беларускімі мытнікамі.
08.02.2011 Мілана Міхалевіч: «За кратамі мужу выпісалі лекі ад падвышанага ціску»
Жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які зараз знаходзіцца за кратамі і абвінавачваецца ў арганізацыі і ўдзеле ў «масавых беспарадках», атрымала ад яго лісты.