Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
19.11.2010 Ідэалагічны крэатыў - з пазламі на выбары
У Бабруйскім дзяржаўным аграрна-эканамічным коледжы прайшоў раённы тур чэмпіяната па зборы пазлаў, прысвечаны выбарам. Пра гэта паведамляе раёнка “Трыбуна Працы”. Тры каманды навучэнцаў складалі вялікі пазл “Зрабі свой выбар” з сімволікай БРСМ.
19.11.2010 Барысаў: Апазіцыянер аспрэчвае рашэнне аб месцах для сустрэч з кандыдатамі
Міхаіл Васільеў, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты У. Някляева, просіць ЦВК і Мінскі аблвыканкам абавязаць Барысаўскі райвыканкам перагледзець рашэнне аб выдзяленні месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі па-за памяшканнямі з мэтай пашырэння спісу такіх месцаў з улікам крытэрыю іх наведвальнасці.
19.11.2010 Бабруйск: Супрацоўнікаў дзіцячых садкоў папярэдзілі загадзя
"Нас сабралі і папярэдзілі, каб нават не планавалі галасаваць на выбарах за некага, акрамя Лукашэнкі. Сказалі, што начальнік аддзела адукацыі Першамайскага раёна Андрэй Болатаў будзе сачыць за гэтым. Калі начальства даведаецца, што я аддала голас за “апазіцыянера”, можна пачынаць шукаць іншую працу", - распавяла выхавацелька аднаго з дзіцячых садкоў Першамайскага раёна горада.
19.11.2010 Жабінка: Сайты райвыканкама і "раёнкі" не паведамляюць пра месцы для агітацыі
Па некаторых звестках, ужо ў бліжэйшыя выходныя некаторыя кандыдаты маюць намер наведаць Жабінку, і адсутнасць даступнай інфармацыі пра тое, дзе можна сустракацца з выбаршчыкамі і размяшчаць інфармацыю агітацыйнага характару, можа выклікаць канфліктныя сітуацыі з праваахоўнымі органамі, якія адсочваюць выкананне нормаў выбарчага заканадаўства.
19.11.2010 Газета “Заря” сумняецца ў рэйтынгу Андрэя Саннікава
На сайце брэсцкай абласной газеты “Заря” з’явіўся з’едлівы артыкул пад назвай “О лидерстве реальном и … виртуальном”. Аўтар артыкула на прыкладзе кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Саннікава распавядае аб механізмах правядзення інтэрнет-галасаванняў. І выказвае сумнеў у сапраўднасці вынікаў падобных рэйтынгаў.
19.11.2010 Гродзенская пракуратура цісне на моладзевых лідараў
Намесніка старшыні незарэгістраванага “Маладога Фронту” Алеся Кіркевіча, актывіста выбарчага штабу Віталя Рымашэўскага, выклікалі ў Гродзенскую пракуратуру. На першыя тэлефонныя запрашэнні наведаць гэтую ўстанову, моладзевы актывіст адказаў, каб яго выклікалі ва ўстаноўленым законам парадку. 16-га лістапада, пасля чарговага званка з пракуратуры, Алесь Кіркевіч пагадзіўся і 17-га лістапада пайшоў на размову.
19.11.2010 Мітынг у грамадскай прыёмнай Лукашэнкі
У грамадскай прыёмнай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі, якая сёння адчынілася ў Мінску, у былым Доме літаратара (Фрунзе, 5) адбыўся стыхійны мітынг.
19.11.2010 Маладэчна: Агітацыя за Лукашэнку ў дзяржаўных СМІ не спынялася
Назвы газетных матэрыялаў на першых палосах у кастрычніку і лістападзе выглядалі наступным чынам: “Прэзідэнцкія гарантыі”, “Лістапад: пенсіі павялічацца”, “Мінімальная зарплата ўзрасце” і г.д. Самыя, бадай, цікавыя і недвухсэнсоўныя артыкулы былі прысвечаны Усебеларускаму народнаму сходу. Адзін з іх называўся “Шчасце межаў не мае”.
19.11.2010 Вялейка: Адведзеная для агітацыі пляцоўка зачынена на замок
У Вілейцы назіральнік пры раённай выбарчай камісіі Аляксей Сюдак падаў скаргу ў райвыканкам на пастанову аб вызначэнні месцаў па-за памяшканнямі для правядзення перадвыбарчай агітацыі. Гэтай пастановай агітаваць дазволена толькі ў двух бязлюдных месцах горада, што Аляксей ацаніў як перашкоду ў правядзенні агітацыі.
19.11.2010 Бабруйск: Ідэолагі актывізаваліся
- Літаральна на днях у наш працоўны калектыў прыходзіў чыноўнік і распавядаў пра тое, як добра нам жывецца, - дзеліцца ўражаннямі супрацоўнік ЖКГ, які прасіў не ўказваць яго імя. – Казаў, што у Бабруйску добрыя перспектывы для развіцця, што ёсць стабільнасць і гэтак далей. Склалася адчуванне, што нас супакойваюць перад выбарамі, каб мы прагаласавалі за гэтую “стабільнасць”.
19.11.2010 На сустрэчу з будучым прэзідэнтам прыйдзе 20 чалавек?
З 11 памяшканняў, прапанаваных гарадскімі ўладамі Оршы для сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі, 6 уяўляюць сабой актавыя залы агульнаадукацыйных школ, у якіх можна размясціць 20-30 чалавек. Ну, максімум 40, калі паставіць дадатковыя крэслы ў праходах. Не больш.
19.11.2010 Орша: Агітацыя - на ўскраінах
Усяго на тэрыторыі горада такіх месцаў вызначана 14. Як правіла, гэта маланаведвальныя тэрыторыі на гарадскіх ускраінах. Сярод іх спартыўная пляцоўка ў глыбіні двароў, чатыры (!) месцы каля крам у прыватным сектары горада. Адно з месцаў наогул знаходзіцца ў абсалютна бязлюдным мемарыяльным парку Герояў.
19.11.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за зборам подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты
Тлумачэнні ЦВК аб парадку збору подпісаў стварылі прававую аснову для ўдзелу у зборы подпісаў асобаў, якія не з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўных груп, і удзелу адміністрацый арганізацый у зборы подпісаў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам.
19.11.2010 Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010: папярэдняя справаздача па выніках назірання за рэгістрацыяй кандыдатаў у Прэзідэнты
Толькі адзін прэтэндэнт не меў ніякіх заўвагаў з боку ЦВК – Аляксандр Лукашэнка (1 100 000 подпісаў). Уладзімір Правальскі не быў зарэгістраваны за-за таго, што, па меркаванні ЦВК, здаў толькі 118 сапраўдных подпісаў. Заўвагі да астатніх 9 прэтэндэнтаў, сабраўшых больш за 100 000 подпісаў тычыліся як парушэнняў пры зборы подпісаў, так і неадпаведнасці звестак аб маёмасці і прыбытках. ЦВК палічыла гэтыя парушэнні не перашкаджаючымі рэгістрацыі і зарэгістравала іх кандыдатамі ў Прэзідэнты.
18.11.2010 Барысаў: Выканкамаўская газета агітуе "ад адваротнага"
Газета Барысаўскага райвыканкама "Адзiнства" пачала публікаваць на сваіх старонках матэрыялы, што ганьбяць апазіцыю. Стыль публікацый моцна паходзіць на ўжо прызабыты, які выйшаў з моды "савецка-выкрывальны".