Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010
21.11.2010 Салігорск: Месца сустрэчы змяніць нельга
Мясцовыя ўлады адправілі пратэстоўцаў на стадыён "Будаўнік", які таксама вызначаны выканкамам для перадвыбарчых агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Што чакае кандыдатаў, можна было пабачыць ужо цяпер: пікет на ўскраіне гораду, схаваны ад выпадковага воку за высокім плотам стадыёну.
21.11.2010 Брэст: Інфармацыя пра візіт Яраслава Раманчука ў эфір не пайшла
Як паведаміў Марат Несцярэнка, актывіст выбарчага штаба Яраслава Раманчука, мясцовыя ўлады ўсяляк перашкаджалі распаўсюду інфармацыі пра прыезд гэтага кандыдата ў прэзідэнты ў Брэст і яго сустрэчы з выбаршчыкамі.
21.11.2010 Салігорцы патрабуюць скасавання рэгістрацыі Лукашэнкі
Заяўнікі мяркуюць, што рашэнне Цэнтральнай камісіі па выбарах аб рэгістрацыя ў якасці кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Аляксандра Лукашэнка з'яўляецца "незаконным, супярэчным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законам, прынятым на яе падставе".
21.11.2010 Гомель: Абскарджваецца рашэнне гарвыканкама аб месцах для агітацыі
Прааналізаваўшы рашэнне выканкаму аб вызначэнні памяшканняў, адкрытых пляцовак і месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, праваабаронца, сябра БХК Віктар Адзіночанка прыйшоў да высновы, што “ўлады хочуць, каб перыяд агітацыі адбыўся як мага больш безпраблемна – для ўладаў”.
21.11.2010 Магілёў: Абскарджваюцца рашэнні Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна аб месцах для агітацыі
Барыс Бухель падаў скаргу ў абласную выбарчую камісію. Ён патрабуе прызнаць тры рашэнні Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Магілёва - №№22-6, 22-7 і 22-33 ад 10.11.2010г. - не маючымі юрыдычнай сілы. Праваабаронца лічыць, што дадзеныя рашэнні не былі ўзгоднены з раённай выбарчай камісіяй, бо ў тэксце дакументаў пра такое ўзгадненне нічога сказана не было.
21.11.2010 Педкалектыў даў адпор дэпутату-прапагандысту
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Казімірчык, які ўжо другі тэрмін прадстаўляе Бярозаўскі раён ў Палаце прадстаўнікоў, даводзіў да педкалектываў, што праз 5 год якасць жыцця беларусаў наблізіцца да еўрапейскага ўзроўню. Разам з тым ён даў зразумець, што гэта ўсё магчыма толькі пад мудрым кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі, удакладняюць настаўнікі Белаазёрскай школы.
21.11.2010 Пінск: Інфармацыя пра кандыдатаў абмежаваная
Мясцовыя СМІ абмінаюць тэму выбараў. Паведамляючы пра вынікі рэгістрацыі кандыдатаў, раённая казета “Полесская правда” абмежавалася афіцыйным паведамленнем БЕЛТА, пры гэтым нават не назваўшы імёнаў прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.
21.11.2010 У Вілейцы ўвага да выбараў не прыцягваецца. Фотафакт
У Вілейцы з’явіліся плакаты, якія нагадваюць пра падзею, што адбудзецца 19 снежня. Ствараецца ўражанне, што такая інфармацыйная прадукцыя служыць хіба што для канстатацыі: “Выбары адбудуцца, але гэта зусім не важна”.
21.11.2010 Бабруйск: Газета гарвыканкама “патлумачыла”, чаму ў выбаркамах мала апазіцыянераў
У апошнім нумары газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” (№ 93 ад 19 лістапада) яе аўтар Аляксандр Цімафееў піша пра кандыдатаў і заадно тлумачыць чытачам, чаму ў выбарчых камісіях мала прадстаўнікоў апазіцыі.
20.11.2010 Уладзімір Правальскі абскарджвае адмову ў рэгістрацыі кандыдатам
У сваёй скарзе У.Правальскі сцвярджае, што Цэнтрвыбаркам не правяраў адпаведнасць парадку вылучэння яго кандыдатам у прэзідэнты. Таксама ён інфармуе Вярхоўны суд, што не атрымаў пастанову ЦВК аб адмове ў рэгістрацыі, нягледзячы на вусны зварот у камісію.
19.11.2010 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”: Не назіраецца ніякіх зменаў да лепшага ў найважнейшых рэчах
19 лістапада прадстаўнікі кампаніі “Правабаронцы за свабодныя выбары” - старшыня БХК Алег Гулак і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч - на прэс-канферэнцыі па выніках назіранняў за этапам збору подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты канстатавалі, што вынікі дадзенага этапу выглядаюць неадназначна.
19.11.2010 Бярозаўскі раён: Выбаршчыкі карыстаюцца момантам
Як спрыяльны момант для станоўчага вырашэння камунальных ды іншых праблем вырашылі скарыстаць час выбарчай кампаніі жыхары некаторых населеных пунктаў ў Бярозаўскім раёне. І невырашальныя дагэтуль праблемы пачалі вырашацца - асабліва калі грамадзяне заяўляюць, пісьмова ці вусна, што не будуць удзельнічаць у выбарах, калі ім не зробяць таго ці іншага.
19.11.2010 Гродна: Правабаронцы скардзяцца на рашэнне гарвыканкаму
Гродзенскія праваабаронцы правялі 19 лістапада супольную нараду, дзе абмяркоўвалася сітуацыя ў горадзе Гродна з выбарчай кампаніяй. У полі разгляду было найперш рашэнне мясцовага гарвыканкаму ад 9 лістапада, якое вызначае месцы для вядзення перадвыбарчай агітацыі. У выніку правабаронцы склалі і накіравалі скаргу ў розныя інстанцыі – ЦВК, Гродзенскую абласную выбарчую камісію і Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.
19.11.2010 Выбаршчык выказаў абурэнне вядучай навінаў Беларускага радыё
“У 13-гадзінным выпуску навінаў дыктарка паведаміла, што “адбылося паседжанне ЦВК, на якім Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка зарэгістраваны кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб рэгістрацыі атрымаў кіраўнік яго ініцыятыўнай групы міністр адукацыі спадар Радзькоў, - распавядае А.Сахаруша. – Далей - ... загучалі іншыя навіны”.
19.11.2010 Месцы для масавай агітацыі ў Оршы вызначылі незаконна?
Назіральнік пры Аршанскай выбарчай камісіі Ігар Казмерчак падаў заявы ў Віцебскі аблвыканкам і Цэнтрвыбаркам Беларусі. Заяўнік просіць адмяніць рашэнні Аршанскага гарвыканкама № 1709 і 1710 ад 11 лістапада 2010. Гэтымі рашэннямі вызначаны месцы для правядзення сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты, іх давераных асобаў з выбаршчыкамі як у памяшканнях так і на адкрытым паветры.