Навіны на тэму: выбары прэзідэнта-2010

Лазавік: у ПАРЭ накіравалі "паклёп і дыскрэдытацыю"

18.11.2010 Лазавік: у ПАРЭ накіравалі "паклёп і дыскрэдытацыю"

18 лістапада ў Парыжы на паседжаньні Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Беларусі. У пасяджэньні возьмуць удзел прадстаўнікі беларускіх уладаў і апазыцыі.

Праваабаронцы абскарджваюць рашэнне выканкама

18.11.2010 Праваабаронцы абскарджваюць рашэнне выканкама

Скарга на рашэнне Салігорскага выканаўчага камітэта аб вызначэнні месцаў для правядзення перадвыбарчых агітацыйных масавых мерапрыемстваў была накіравана мясцовымі праваабаронцамі ў ЦВК.

Круглае: Даведацца аб месцах для сустрэч з выбаршчыкамі і масавых мерапрыемстваў немагчыма

18.11.2010 Круглае: Даведацца аб месцах для сустрэч з выбаршчыкамі і масавых мерапрыемстваў немагчыма

"Я нідзе не магу даведацца, дзе ж кандыдаты ў прэзідэнты могуць праводзіць свае сустрэчы з выбаршчыкамі і масавыя мерапрыемствы. Раённая газета пра гэта не паведамляе, на сайце Круглянскага райвыканкама аб гэтым ніякай інфармацыі няма, у раённай камісіі пра гэта нічога казаць не хочуць", - абураецца сябра ініцыятыўнай групы У.Някляева Зінаіда Мілешчанка. Яна дадае, што ўжо патрапляла ў падобную сітуацыю падчас выбараў у мясцовыя Саветы вясной гэтага года.

Магілёў: У Кастрычніцкім раёне ўсяго дзве пляцоўкі для агітацыі

18.11.2010 Магілёў: У Кастрычніцкім раёне ўсяго дзве пляцоўкі для агітацыі

“Вызначаных месцаў для правядзення сустрэч і масавых мерапрыемстваў кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта недастаткова і зараз прапрацоўваецца пытанне падачы скаргі на колькасць вызначаных Адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна месцаў”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

Шклоў: Умовы для правядзення агітацыі здавальняючыя

18.11.2010 Шклоў: Умовы для правядзення агітацыі здавальняючыя

"З маіх асабістых прапаноў не прынятая толькі адна. Я хацеў, каб райвыканкам даручыў начальніку шклоўскай міліцыі арганізаваць кантроль за выкарыстаннем аўтобусаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна пры правядзенні масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі", - адзначае назіральнік пры Шклоўскай раённай камісіі Міхаіл Кучарэнка.

Пінскія ўлады “выправіліся”

18.11.2010 Пінскія ўлады “выправіліся”

Толькі пасля звароту незалежнага назіральніка ў ТВК 18 лістапада на сайце Пінскага гарвыканкама з’явіліся рашэнні аб вызначэнні памяшканняў і месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі і размяшчэння агітацыйных матэрыялаў.

У Гомельскай вобласці пачалася “канцэртная агітацыя”

18.11.2010 У Гомельскай вобласці пачалася “канцэртная агітацыя”

У Гомельскай вобласці ўрачыста адкрыты сезон “канцэртнай агітацыі” напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Прынамсі, у 2006 годзе, напярэдадні важнай палітычнай падзеі, таксама па вёсках і райцэнтрах вобласці ездзілі салісты і творчыя калектывы з канцэртамі “за Беларусь”. Зараз назвы канцэртаў змяніліся, хоць і не істотна.

Брэст: Зацверджаны спіс месцаў для агітацыі парушае правы кандыдатаў у прэзідэнты

18.11.2010 Брэст: Зацверджаны спіс месцаў для агітацыі парушае правы кандыдатаў у прэзідэнты

Такое меркаванне выказаў праваабаронца Раман Кісляк, каментуючы рашэнні адміністрацый Маскоўскага і Ленінскага раёнаў Брэста, якімі вызначаны месцы для перадвыбарчай агітацыі па-за памяшканнямі падчас цяперашняй выбарчай кампаніі.

Мазыр: На рашэнне выканкама аб месцах для агітацыі паскардзіліся ў ЦВК

18.11.2010 Мазыр: На рашэнне выканкама аб месцах для агітацыі паскардзіліся ў ЦВК

Кіраўнік перадвыбарчага штабу А. Саннікава па Мазырскаму раёну Рыгор Крывіцкі лічыць, што рашэнне райвыканкама аб вызначэнні месцаў для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў не ў поўнай ступені ўлічвае патрабаванні Выбарчага кодэкса РБ.

Праваабаронцы падзяліліся сваім меркаваннем аб ходзе выбарчай кампаніі з кіраўніцтвам місіі АБСЕ

17.11.2010 Праваабаронцы падзяліліся сваім меркаваннем аб ходзе выбарчай кампаніі з кіраўніцтвам місіі АБСЕ

17 лістапада адбылася сустрэча кіраўніцтва і экспертаў назіральнай місіі АБСЕ з прадстаўнікамі кампаніі па маніторынгу выбараў “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Экспертаў АБСЕ цікавілі пытанні, датычныя магчымасці праводзіць паўнавартаснае нацыянальнае назіранне, у прыватнасці, прысутнічаць падчас усіх выбарчых працэдур.

У Бярозе і Белаазёрску агітацыйны марафон будзе на стадыёнах

17.11.2010 У Бярозе і Белаазёрску агітацыйны марафон будзе на стадыёнах

Рашэннем райвыканкама для сходаў па-за памяшканнем, мітынгаў і пікетаў для Бярозы і Белаазёрска вызначаны 4 стадыёны. Цяжка назваць гэтыя месцы спрыяльнымі ўзімку для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія будуць арганізоўвацца кандыдатамі ў прэзідэнты.

Талачын: Пракуратура не хоча ўлічваць вопыт мінулых гадоў

17.11.2010 Талачын: Пракуратура не хоча ўлічваць вопыт мінулых гадоў

М.Петрушэнка накіраваў зварот у пракуратуру, у якім просіць разгледзець мэтазгоднасць азнаямлення сяброў камісій з патрабаваннямі закона, датычных адказнасці за парушэнні выбарчага заканадаўства. У якасці нагоды заяўнік указаў парушэнне 2008 года, за якое сябра выбаркама была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці судом.

Барысаў. На прадстаўніка РЭП аказваецца псіхалагічны ціск

17.11.2010 Барысаў. На прадстаўніка РЭП аказваецца псіхалагічны ціск

Мікалай Пахабаў: "У панядзелак прадстаўніка РЭП выклікалі ў кабінет да начальніка, прычым начальнік тут жа пакінуў памяшканне. Застаўся толькі «прадстаўнік райвыканкама», які выпытваў, колькі год чалавек прапрацаваў на гэтым месцы, колькі абяцалі заплаціць за працу ва ўчастковай камісіі ... Што цяпер застаецца думаць? Што за намер стаць сябрам участковай камісіі можна пазбавіцца працы? "

У Салігорску выбары "лібералізавалі" вулічны гандль

17.11.2010 У Салігорску выбары "лібералізавалі" вулічны гандль

Яшчэ паўгады назад мясцовыя ўлады бадзёра рапартавалі аб поспехах на ніве барацьбы з несанкцыянаваным гандлем на так званых стыхійных базарах каля гарадскіх крамаў. Аднак старт выбарчай кампаніі ўнёс змены і ў гэтую сферу грамадскіх адносін.

Барысаў. Памяшканні для сустрэч цалкам прымальныя

17.11.2010 Барысаў. Памяшканні для сустрэч цалкам прымальныя

У адрозненні ад месцаў для сустрэч пад адкрытым небам, якія размяшчаюцца «наводшыбе», памяшканні выдзелены цалкам прымальныя. Кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы змогуць сустрэцца з выбаршчыкамі ў даволі камфортных умовах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства