viasna on patreon

БХК і "Вясна" звярнуліся ў ААН і патрабуюць ад беларускіх уладаў забяспечыць Віктару Бабарыку права на канфідэнцыйныя зносіны з адвакатамі

2021 2021-01-21T13:02:16+0300 2021-01-21T13:10:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babaryka3-q32gb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бабарыка. Фота: "Наша Ніва"

Віктар Бабарыка. Фота: "Наша Ніва"

18 студзеня ў сродках масавай інфармацыі появилась інфармацыя аб тым, што крымінальная справа ў дачыненні да палітвязня і экс-кіраўніка Белгазпрамбанка Віктара Бабарыкі, які змяшчаецца пад вартай ужо восьмы месяц, перададзеная Генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.

На наступны дзень адвакат Дзмітрый Лаеўскі паведаміў, што абаронцам "не дазволена капіяваць матэрыялы справы", а таксама пра тое, што "больш за месяц, з сярэдзіны снежня па цяперашні час, абаронцы не дапускаюцца ў следчы ізалятар, таму Віктар Бабарыка пазбаўлены магчымасці атрымліваць кансультацыі сам-насам і канфідэнцыйна".

У сувязі з гэтым Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН і патрабуюць ад беларускіх уладаў забяспечыць палітвязню Віктару Бабарыку магчымасць бесперашкоднай рэалізацыі права на абарону і юрыдычную дапамогу на канфідэнцыйнай аснове ў сувязі з перадачай яго крымінальнай справы ў суд.

Праваабаронцы адзначаюць у паведамленні, што іх трывогу і занепакоенасць выклікаюць звесткі пра перашкоды з боку ўладаў, а менавіта:

  • у немагчымасці адвакатам рабіць копіі матэрыялаў крымінальнай справы;
  • у нядопуску абаронцаў у СІЗА да Віктара Бабарыка на працягу больш за месяц, што робіць немагчымым атрыманне ім юрыдычнай дапамогі на канфідэнцыйнай аснове.

У паведамленні Спецыяльянаму дакладчыку па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн, а таксама Спецыяльным дакладчыкам па пытанні аб незалежнасці суддзяў і адвакатаў Дыега Гарсія-Саян і па пытанні аб становішчы праваабаронцаў Мэры Лолар, праваабаронцы адзначаюць, што забарона на капіраванне матэрыялаў крымінальнай справы істотным чынам звужае магчымасці абароны дбайным чынам вывучыць матэрыялы крымінальнай справы і, фактычна, аспрэчыць высунутае абвінавачванне ў дачыненні да палітвязня Віктара Бабарыка.

ПЦ "Вясна" і БХК адзначаюць, што стварэнне перашкод Віктару Бабарыку ў зносінах на канфідэнцыйнай аснове з адвакатамі ўжо больш за месяц парушае яго права на абарону, што ў сукупнасці з заключэннем пад варту яго адваката па пытаннях выбарчага заканадаўства Максіма Знака і абуральна неправамерным пазбаўленнем ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанкі за прававы каментар парталу TUT.BY расцэньваецца праваабарончай супольнасцю няйначай як парушэнне права на абарону і на справядлівае судовае разбіральніцтва крымінальнай справы экс-кіраўніка Белгазпрамбанка ў судзе, паколькі ўлады зрабілі ўсё для таго, каб "звязаць рукі" абаронцам, якія аказваюць яму прававую дапамогу.

21 студзеня стала вядома, што Генеральная пракуратура накіравала "справу Белгазпрамбанка" ў Вярхоўны Суд.

Нагадаем, Віктара Бабарыку і топ-менеджараў Белгазпрамбанка вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры. Віктара Бабарыку вінавацяць яшчэ і ў "адмыванні" грошай.

"Справа Белгазпрамбанка" з'явілася пасля таго, як Віктар Бабарыка заявіў пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. У выніку яго затрымалі, а ў выбарах не далі паўдзельнічаць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства