viasna on patreon

Салігорск: Судзяць былога дэсантніка, які прайшоў увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам Дапоўнена

2021 2021-02-02T11:46:05+0300 2021-02-03T08:26:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akostka-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На суд да Руслана Акосткі не змаглі патрапіць некалькі дзесяткаў чалавек.

На суд да Руслана Акосткі не змаглі патрапіць некалькі дзесяткаў чалавек.

Крымінальную справу Руслана Акосткі, былога дэсантніка, які 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам, пачаў 2 лютага разглядаць суд Салігорскага раёна.

Руслан Акостка быў затрыманы 15 лістапада, а назаўтра суд Салігорскага раёна пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю Руслан так і не выйшаў.

У дачыненні да былога дэсантніка 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак, а таксама за нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх ускладненняў і шкоды здароўю. (арт 363 КК РБ). Да суда Акостка быў змешчаны пад варту. Утрымліваўся ў Жодзінскім СІЗА.

На Руслана Акостку завялі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі

Пра Руслана праваабаронцам вядома, што ён з вёскі Заўшыцы Салігорскага раёна, працаваў да затрымання на “Беларуськаліі”.

Справу разглядае суддзя Алеся Серадзенка.

2 лютага, недзе за паўгадзіну да пачатку працэсу, заля была цалкам запоўненая. Пусцілі чалавек 25 невядомых людзей. Некалькі дзесяткаў чалавек засталіся стаяць на вуліцы.

salihorsk.org-fill-800x600.jpg
Руслан Акостка ў судзе. Фота: Салiгорск.ORG

На вуліцы спрабавалі затрымаць карэспандэнтаў Белсату. Яны вельмі прафесійна зніклі, пасля таго як знялі рэпартаж. Ні міліцыянты, ні прысутныя так і не зразумелі, куды яны падзеліся.

Вядома, што пацярпелы супрацоўнік міліцыі Ягор Царыковіч таксама вылучыў матэрыяльную прэтэнзію ў памеры 2 000 рублёў.

У першы дзень дапыталі сведкаў-міліцыянтаў. Відэа, якое здымаў адзін з іх на камеру Sony, па якім можна было б з ўпэўненасцю казаць аб вінаватасці Руслана, у судзе прадэманстравана не было "па тэхнічных прычынах".

аксама былі прагледжаны відэа з персанальных відэарэгістратараў "Дазор". Гэтыя відэа былі абрэзаныя і на пытанне адвакаткі, чаму так адбылося, уцямнага адказу міліцыянты не далі. Адсутнічае момант, калі Руслана нясуць у машыну, тады ён атрымаў траўму вейка.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 3 лютага. Пачатак у 10-30.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства