viasna on patreon

Магілёў: Два гады "хатняй хіміі" за абразу супрацоўніка ДАІ Дапоўнена

2021 2021-02-02T17:02:39+0300 2021-02-03T08:10:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mitenkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Міцянкоў. Фота Уладзіміра Лапцэвіча, mogilev.online

Ігар Міцянкоў. Фота Уладзіміра Лапцэвіча, mogilev.online

У Ленінскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ 2 лютага асудзілі 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.

У верасні Міцянкоў пракаментаваў у суполцы «Вконтакте» публікацыю пра штрафы для кіроўцаў, якія падавалі гукавыя сігналы на знак салідарнасці з мітынгамі пратэсту. У публікацыі згадваўся канкрэтны інспектар ДАІ Аляксандар Кіркалаў – ён прызнаны пацярпелым па справе.

Суддзя Таццяна Касцюк прызнала Міцянкова вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэкса і вынесла прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суддзя абавязала Міцянкова сплаціць на карысць пацярпелага 1000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі за марадбныя пакуты, паведамляе тэлеграм-канал Белсат.

Сваю віну Міцянкоў прызнаў цалкам. Ён папрасіў прабачэння ў Кіркалава  падчас судовага працэсу. Міцянкоў выказаў гатоўнасць кампенсаваць інспектару маральную шкоду ў памеры 500 рублёў. Кіркалаў запытваў 1000 рублёў, якія хацеў пусціць на дабрачыннасць.

Суд расцягнуўся больш чым на месяц. На адным з пасяджэнняў суддзя Касцюк нават запатрабавала, каб на працэсе выступіў эксперт, які выносіў заключэнне судова-лінгвістычнай экспертызы. Яна павінна была вызначыць, наколькі напісаны Міцянковым каментар быў абразай для Кіркалава.

Эксперт з аддзела беларуска-рускіх моўных адносін Акадэміі навук Алена Уладзіміраўна выступіла на судзе праз Скайп (з-за гэтага было вельмі дрэнна чуваць яе прозвішча).

Яна прызнала, што ў словах Міцянкова былі "лінгвістычныя прыкметы абразлівасці", аднак гэта не тоесна "абразе", паведаміў сайт mspring.media.

Магілёўца судзяць за абразу супрацоўніка ДАІ

Судова-лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ягоным допісе «утрымліваецца нэгатыўная ацэнка Кіркалава». Сам пост ужо выдалены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства