viasna on patreon

Сукамернікі псіхалагічна ціснуць на палітвязня Арцёма Баярскага ў СІЗА

2021 2021-07-21T16:45:22+0300 2021-07-21T16:46:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bayarski_arciom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Баярскі

Арцём Баярскі

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што ў СІЗА-1 на палітвязня Арцёма Баярскага аказваецца моцны псіхалагічны ціск з боку сукамернікаў. 

Нагадаем, Арцём — 19-гадовы студэнт другога курса хімфака БДУ. У першы раз яго затрымалі 16 лістапада: зацягнулі ў машыну і збівалі. Ён правёў у ізалятары 15 сутак. 24 сакавіка за Арцёмам прыйшлі зноў. З усіх хлапцоў у пакоі інтэрната забралі толькі Арцёма: нібыта, на 11 паверсе заўважылі сцяг.

25 сакавіка ў телеграм-канале Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Каб прымусіць яго сказаць гэта на відэа, Арцёма білі дубінкамі па спіне і ягадзіцах. Гэта падчас допыту 19 красавіка Арцём паведаміў адвакату.

Арцём павінен быў выйсці на свабоду 18 красавіка. Але 16 красавіка бацькам патэлефанавала следчая і сказала, што Арцём затрыманы як падазраваны паводле арт. 361-1 ч.1  КК. Яго перавялі на Валадарку, а 26 красавіка прад'явілі абвінавачванне па гэтым жа артыкуле.

Студэнта Арцёма Баярскага збілі, каб запісаць прызнанне на відэа для канала Азаронка

Аб гэтым ён паведаміў адвакату

Такім чынам, на сёння хлопец правёў у СІЗА ужо 121 дзень. 

Падтрымаць Арцёма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі, грашовымі пераводамі можна па адрасе:

СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030

Арцёму Юр'евічу Баярскаму

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства