viasna on patreon

У Жлобіне адбываецца чарговы суд па падзеях 9 жніўня

2021 2021-07-31T10:55:20+0300 2021-07-31T11:20:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhlobin_protesty_zaderzhaniya_2_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

Пратэсты ў Жлобіне пасля выбараў 2020. Скрыншот з відэа

У судзе Жлобіна і Жлобінскага раёну пачаўся працэс над 22-гадовым Янам Стацэнкам і 27-гадовым Андрэем Пархамовічам. Іх абвінавачваюць паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядае суддзя Ерафееў, бок дзяржабвінавачання падтрымлівае пракурорк Панчанка. Мера стрымання Стацэнкі – падпіска аб нявыездзе і асабістае паручальніцтва, Пархамовіча – асабістае паручальніцтва.

Мужчынаў судзяць па падзеях за 9 жніўня 2020 года, за якія ў Жлобіне ўжо судзілі людзей: падставай для следства сталі апублікаваныя фота і відэа з акцыі. Згодна з абвінавачаннем, яны прынялі ўдзел у масавых мерапрыемствах, якія былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады, перашкаджалі руху транспарту.

Яшчэ двух жыхароў Жлобіна асудзілі да "хатняй хіміі" за падзеі 9-10 жніўня

29 ліпеня суд Жлобінскага раёна разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да Іллі Груздзёва і Сяргея Якубенка, якіх вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеннях, што груба парушаюць грамадскі парадак у ноч з 9 на 10 жніўня ў Жлобіне (ч. 1 арт. 342 КК).

Жлобін: Каханоўскаму і Гопту прысудзілі тры з паловай і два гады калоніі адпаведна

У судзе Жлобінскага раёна 5 лютага працягваецца разгляд крымінальнай справы Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты.

Абодва фігуранты справы настойваюць, што былі незнаёмыя між сабой. Абодва абвінавачаныя прызналі віну.

“Ніколі не бачыў такі натоўп людзей”

Ян Стацэнка распавёў, што ў той дзень ехаў па тратуары на ровары, калі ўбачыў натоўп людзей, якога ў сваім жыцці раней нікога не бачыў. Таму ён спыніўся і пачаў назіраць: яму было цікава. Людзей станавілася ўсё больш, яны сталі выходзіць на праезную частку: так і Ян апынуўся на дарозе. Ён упэўнены, што сваімі дзеяннямі не перашкаджаў рух аўтобусаў. Пра гэта казалі і сведкі з аўтапарку: маршрут руху яны змянілі праз загад дыспетчара, пасажыраў было няшмат, і ніхто не скардзіўся на сітуацыю.

Потым у Стацэнкі на тэлефоне знайшлі фота з БЧБ-сцягам: ягоная маці, якая выступіла на судзе як сведка, распавяла, што сын цікавіцца геральдыкай, таму натуральна ў яго дома ёсць шмат розных сцягоў. Да таго ж, БЧБ-сцяг на момант фота не быў забаронены.

Ян адмовіў, што кідаў камяні ў міліцыю, аднак заявіў, што гвалт прымяняўся ў адносінах да яго: пры затрыманні яго збілі з ног, ён упаў.

“Падыйшоў паглядзець, што адбываецца”

Андрэй Пархамовіч расказаў, што дзявятага жніўня 2020 года ён прагаласаваў на выбарчым участку і ішоў на вакзал, каб здаць квіткі. У горадзе ён заўважыў вялікую колькасць людзей, якія адначасова сабраліся ў адным месцы: ён ніколі не бачыў такога ў Жлобіне. Зразумела, што яму стала цікава і ён падыйшоў паглядзець на тое, што адбываецца. Ён стаяў у пачатку натоўпу, а калі супрацоўнікі міліцыі сталі набліжацца, сышоў.

Андрэя затрымалі праз тое, што ўбачылі яго на відэа з тэлефона Яна.

Справу працягнуць разглядаць 2 жніўня ў 11.30.


Ян Стацэнка нарадзіўся 4 красавіка 1999 года. Мае станоўчыя характарыстыкі, да верасня 2020 года працаваў на БМЗ. Зараз жыве і працуе ў Гомелі. 21 красавіка яго затрымалі на суткі, пасля завялі крымінальную справу.

Андрэй Пархамовіч нарадзіўся 15 лютага 1994 года. Працуе на БМЗ. Быў затрыманы 25 жніўня, трое сутак правёў у жлобінскім ІЧУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства