viasna on patreon

Альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі будзе разгледжаны ў ААН

2022 2022-02-14T19:03:01+0300 2022-03-14T18:44:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/studenty_90_marsh.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" накіраваў альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Актывісты арганізацыі адзначаюць, што ў Беларусі назіраецца працяглая дыскрымінацыя моладзі ў Беларусі: затрыманне і адлічэнне з універсітэтаў студэнтаў і студэнтак, больш за 439 палітвязняў з'яўляюцца маладымі людзьмі, адбываецца масавая ліквідацыя няўрадавых арганізацый. Гэта ўсё заіфксавана ў альтэрнатыўным дакладзе, які будзе разгледжаны на 71-й сесіі Камітэта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, якая пройдзе з 14 лютага па 4 сакавіка. 

studenty_90_marsh.jpeg
Марш студэнтаў у 2020 годзе

Прававая сітуацыя ў Беларусі радыкальна пагоршылася пасля выбараў у жніўні 2020 года. Больш за 400 няўрадавых арганізацый былі ліквідаваны. Многія з іх працавалі ў галінах, звязаных з эканамічнымі, сацыяльнымі і культурнымі правамі. Для многіх прадстаўнікоў і прадстаўніц гэтай сферы гэта азначае канец іх працы, паколькі за дзеянні ад імя незарэгістраванай арганізацыі прадугледжана крымінальная адказнасць.

Па стане на 12 лістапада 2021 года зафіксавана 492 выпадкі затрымання студэнтаў і студэнтак Міністэрствам унутраных спраў і 529 выпадкаў ціску з боку адміністрацый ВНУ (296 з якіх скончыліся адлічэннем). Гэта сведчыць пра беспрэцэдэнтны наступ не толькі на сацыяльныя і культурныя правы моладзі ў Беларусі, але і пра немагчымасць для ўсіх маладых беларусаў і беларусак мець права на адукацыю.

Па дадзеных Праваабарончага цэнтра “Вясна”, больш за 439 палітвязняў маюць дату нараджэння пасля 01.01.1986 г., гэта значыць з’яўляюцца маладымі людзьмі. Гэта відавочнае і беспрэцэдэнтнае парушэнне правоў маладых людзей у Беларусі.

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” у 2020 годзе прадставіў Універсальны перыядычны агляд па правах маладых беларусаў і беларусак у Савет па правах чалавека ААН.

"Мы па-ранейшаму лічым, што правы моладзі ў Беларусі застаюцца пад пагрозай і працягваюць парушацца", – заяўляюць актывісты "РАДЫ".

Даклад будзе разгледжаны на 71-й сесіі Камітэта па эканамічных, сацыяльных і культурных правах, якая пройдзе з 14 лютага па 4 сакавіка 2022 года. Трансляцыя пасяджэння Камітэта будзе дасяжная тут.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства