viasna on patreon

За рэпост камедыйных відэаролікаў з выявай прэзідэнта асудзілі жыхара Баранавічаў

2022 2022-07-07T12:21:00+0300 2022-08-18T11:15:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/faleichyk-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Фалейчык. Фота з сацыяльных сетак

Ігар Фалейчык. Фота з сацыяльных сетак

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 7 ліпеня вынес прысуд Ігару Фалейчыку, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1. арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс вяла суддзя Іна Паўлоўская.

Ігара Фалейчыка 14 красавіка выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Затрымалі спачатку па адміністрацыйнай справе нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі, а з 17 красавіка па крымінальнай справе, і змясцілі да суда пад варту.

Па матэрыялах абвінавачання, Фалейчык 23 сакавіка 2022 года, пасля прагляду ў Tik-Tok відэаролікаў з кінафільмаў “Іван Васільевіч мяняе прафесію” і “Аперацыя Ы…”, скапіяваў іх і выклаў для агульнага і адкрытага прагляду на сваёй старонцы сторыз у Інстаграм. На відэароліках была размешчаная выява прэзідэнта. Такім жа чынам размясціў відэафрагмент з выявай смеццявоза і прэзідэнта.

Свакімі дзеяннямі абвінавачаны публічна зняважыў прэзідэнта, прынізіў ягоны гонар і годнасць.

Віну сваю цалкам прызнаў, раскайваецца ў здзейсненым.

Прадстаўнік абвінавачання запрасіў суд пакараць Ігара Фалейчыка пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Метавіта такі прысуд і вынесла суддзя Паўлоўская.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства