viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-05-02T13:27:52+0300 2023-05-02T18:09:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 2 мая:

Падзея: Журналістка Таццяна Смоткіна выйграла справу супраць Беларусі ў Камітэце па правах чалавека ААН. Яшчэ ў 2015 годзе яе беларускі суд аштрафаваў за “пазітыўны” матэрыял пра глыбоцкія дарогі, які быў створаны “без акрэдытацыі”. Цяпер, у 2023 годзе Таццяна нарэшце дамаглася справядлівасці на міжнародным узроўні. Ці варта было так доўга чакаць?

“Рана ці позна, я думаю, мы даможамся тых правоў, якія павінны быць ў журналістаў-фрылансераў, як у нармальных еўрапейскіх краінах”.

Каментар эксперта: Праваабарончая праца ў выгнанні, Светлагорск і бяспека. Пра гэта — у размове з прадстаўніцай ПЦ “Вясна” Аленай Маслюковай:

“Праваабарончая супольнасць гэта не секта. Мы стаім на пазіцыях таго, што правы чалавека перадусім”.

Каментар: Дзве гісторыі ліставання з палітвязнямі — ад тых, хто піша ўжо не адзін год:

“Трэба казаць нешта натхняльнае, матывавальнае

“Заўсёды, калі пішу, я прашу прабачэнне за нас”.

Viasna96 · 2023-05-02 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства