viasna on patreon

За абліты фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі ў Наваполацку ўзбудзілі крымінальную справу

2023 2023-07-07T07:36:59+0300 2023-07-07T07:48:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/navapolack-zatrymanne-1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне Іллі Двойрына. Скрыншот з відэа МУС

Затрыманне Іллі Двойрына. Скрыншот з відэа МУС

У Наваполацку па падазрэнні ў абліванні першага ліпеня фарбай аўтамабіля з крымскімі нумарамі і літарай «Z» затрымана некалькі чалавек.

Раней паведамлялася, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі 53-гадовага навапалачаніна, які працаваў на “Нафтане”. Яго імя – Ілля Двойрын. Праваабаронцам вядома, што таксама былі затрыманыя сын Двойрына Дзмітрый і нявестка Вікторыя, жонка і брат гаспадара.

Дарэчы Дзмітрый Двойрын затрымліваўся восенню 2020 года за ўдзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

4 ліпеня па месцы іх жыхарства правялі ператрусы, а сваякоў адвезлі ў РАУС. Пазней жонку і брата Іллі пасля праверкі тэлефонаў адпусцілі, а яго самога змясцілі ў Віцебскі ІЧУ. На яго заведзеная крымінальная справа. На Дзмітрыя і Вікторыю Двойрыну склалі адміністрацыйныя пратаколы. 6 ліпеня ў Полацку адбыўся суд, аднак яго вынікі пакуль невядомыя.

Нагадаем, машына прарасійскага актывіста Сяргея Юдаева з крымскімі нумарамі і вялікай літарай «Z» на капоце была пыпаркавана каля Полацкага РАУС. Ранкам 1 ліпеня гаспадар знайшоў сваю машыну з аблітым белай фарбай лабавым шклом. І праз некалькі дзён супрацоўнікі райаддзела міліцыі нібыта затрымалі вінаватага – прынамсі, на афіцыйны сайце Віцебскага абласнога ўпраўлення МУС з“явілася відэа затрымання. Аднак, як кажуць, засталіся пытанні.

Паводле відэа, мужчыну затрымлівалі каля ўласнага аўтамабіля, нумары якога размытыя - «заблюраныя». Гэтаксама «заблюраны» і твар затрыманага, а ягоны голас зменены з дапамогай тэхнічных сродкаў, піша “Віцебская вясна”.

Што рабіў Юдаеў у беларускім Наваполацку, застаецца невядомым. Але ў тамтэйшай міліцыі не выклікала падазрэнняў ні машына за вялікай літарай «Z», ні яе гаспадар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства