viasna on patreon

Праваабаронцы "Вясны" накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды прызнання арганізацыі "экстрэмісцкім фармаваннем"

2023 2023-09-04T16:14:04+0300 2023-09-04T16:35:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viasna_akcija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыдычная служба "Вясны" накіравала зварот ва Упраўленне Вярхоўнага камісара па правах чалавека з нагоды прызнання праваабарончага цэнтру "экстрэмісцкім фармаваннем". 

Праваабаронцы звярнуліся да Спецдакладчыка па пытаннях аб палажэнні з правамі чалавека ў Беларусі, Спецдакладчыка па пытаннях аб палажэнні праваабаронцаў, Спецдакладчыка па пытаннях аб ухваленні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выяўленне, а таксама да Спецдакладчыка па пытаннях аб свабодзе мірных сходаў і а'яднанняў. 

Каментар юрысткі "Вясны" Святланы Галаўнёвай:

"Рашэнне аб прызнанні "Вясны" "экстрэмісцкім фармаваннем" крыміналізуе і забараняе ўсю дзейнасць арганізацыі, як да моманту прызнання, так і пасля. Гэта цягне за сабой сур'ёзныя парушэнні правоў і рызыкі як для праваабаронцаў, так і для людзей, якія шукаюць дапамогі праваабаронцаў. У звароце да спецдакладчыкаў мне было важна паказаць, што дзеянні ўладаў накіраваныя не толькі на арганізацыю, але і на тых, каму яна дапамагала і дапамагае. Гэта спроба запалохаць, спроба пераканаць, што маўчанне і бяздзеянне — адзіная бяспечная стратэгія паводзін.

Таму важна казаць, што прызнанне "Вясны" "экстрэмісцкім фармаваннем"  — гэта не толькі парушэнне свабоды асацыяцыі і пераслед за легальную праваабарончую дзейнасць, але і недапушчальнае ўмяшанне ў свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю".

Нагадаем, 23 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб прызнанні Праваабарончага цэнтра "Вясна" "экстрэмісцкім фармаваннем".У "Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" дадалі сайты spring96.org і freeviasna.org, тэлеграм-каналы, старонкі ў сацыяльных сетках "Вясны", агульныя тэлеграм-акаунты і электронныя пошты для сувязі з праваабаронцамі, патрэон, фотабанк на flicr.com, а таксама асабістыя пошты і тэлеграм-акаунты — усяго каля сотні пазіцый.

"Вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем": як цяпер супрацоўнічаць з намі?

23 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб прызнанні Праваабарончага цэнтра "Вясна" экстрэмісцкім фармаваннем. Гэта дае падставу для прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян і грамадзянак, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці або ажыццяўляюць любую перадачу звестак або рэсурсаў прадстаўнікам "Вясны". Разбіраемся ў актуальных пытаннях наконт супрацы з Правабарончым цэнтрам пасля прызнання яго экстрэмісцкім фармаваннем.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства