viasna on patreon

Right Livelihood і "Вясна" заклікалі ААН стварыць для Беларусі незалежны механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека

2023 2023-09-25T14:31:35+0300 2023-09-25T16:31:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/right_livelihood_6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

22 верасня ў рамках 54-й сесіі Рады па правах чалавека ААН заслухалі даклад Вярхоўнага Камісара па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасля гэтага дзяржавы-удзельніцы і недзяржаўныя арганізацыі выступілі са сваімі прамовамі.

Падчас інтэрактыўнага дыялогу 25 верасня выступіў фонд Right Livelihood, які прадставіў сумесную прамову з праваабарончым цэнтрам «Вясна». Фонд падзякаваў Вярхоўнаму камісару за ўвагу да сітуацыі ў Беларусі, дзе праваабарончая дзейнасць прыраўноўваецца да экстрэмізму, а асноўныя правы і свабоды крыміналізуюцца. Таксама прадстаўніцтва звярнула ўвагу на колькасць палітвязняў і нечалавечыя ўмовы, у якіх яны ўтрымліваюцца, а таксама атмасферу страху ўнутры краіны, праз якую ўсё болей беларусаў і беларусак вымушаныя з'язджаць замяжу. Right Livelihood адзначыў, што супраць іх таксама ўзмацняюцца рэпрэсіі і ўзгадалі дазвол завочных судоў і забарону на выдачу пашпартоў усім беларусам і беларускам замежжа.

Падчас дакладу фонд падкрэсліў ролю “Вясны” ў высвятленні сістэмных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, а таксама ўзмацнення ціску на яе, калі ўлады прызналі арганізацыю “экстрэмісцкім фармаваннем”.

«Мы не можам дапусціць, каб злоўжыванні заставаліся незаўважанымі і забыліся, — гаворыцца ў прамове. — Адказнасць павінна быць забяспечаная. Таму мы заклікаем Раду разглядзець пытанне аб стварэнні цалкам незалежнага механізму расследавання для Беларусі і працягваць заклікаць беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку сяброў “Вясны”: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Марфу Рабкову і Андрэя Чапюка, і неадкладна выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека».  

Right Livelihood: На фоне падаўлення іншадумства актывісты грамадзянскай супольнасці ўсё часцей апынаюцца за кратамі

Гэтая практыка закранула і лаўрэатаў прэміі "Right Livelihood Award", што працуюць у галіне правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства