Больш за 2300 зваротаў. Юрыдычная служба і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год
https://spring96.org./be/news/113880
2024
2024-01-09T17:32:44+0300
2024-01-09T17:32:44+0300
2024-01-10T13:20:51+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zvarot96.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыдычная служба "Вясны" і Гарачая лінія "Вясны" падвялі вынікі сваёй працы за 2023 год. Якія яны?
@zvarot96 – Юрыдычная служба "Вясны"
- За 2023 год на праз тэлеграм да юрыдычнай службы ад людзей паступіла 610 зваротаў.
Вось некаторыя з водгукаў:
"Дзякуй, што вы ёсць!
Дзякуй вялікі. Вы мне вельмі дапамаглі. Дзякуючы вашай дапамозе, я атрымала вельмі важны дакумент з суда па маёй адміністратыўнай справе.
Вялікі дзякуй за працу! Быў уражаны супрацоўніцтвам. Поспехаў!"
- Таксама юрысты "Вясны" накіравалі за 2023 год 10 зваротаў да спецыяльных дакладчыкаў ААН. Вось некаторыя з іх:
Праваабаронцы "Вясны" праінфармавалі спецдакладчыкаў ААН пра парушэнні правоў і свабодаў вясноўцаў падчас суду
Праваабаронцы "Вясны" накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды прызнання арганізацыі "экстрэмісцкім фармаваннем"
Узмацняе ціск на палітвязняў. Юрысты ПЦ "Вясна" прапануюць вывесці артыкул 411 з КК
Праваабаронцы "Вясны" накіравалі зварот спецдакладчыкам ААН з нагоды затрыманняў беларусаў за данаты
- Юрысты "Вясны" паспелі накіраваць 19 зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН (да дэнансацыі Беларуссю Факультатыўнага пратакола, якая уступіла ў моц 8 лютага 2023 года)
Герб на акне, Курапаты і дзесяцігадовы малюнак. Тры справы супраць Беларусі, зарэгістраваныя ў КПЧ ААН
@ViasnaSOS — Гарачая лінія "Вясны"
За 2023 год Гарачая лінія прыняла 1765 зваротаў:
- З іх больш за ўсё (траціну) складаюць запыты аб дапамозе (гэта псіхалагічная, матэрыяльная дапамога, запрос на дакументаванне, пытанні аб візах і эвакуацыі);
- Чвэрць складае інфармацыя аб затрыманнях і арыштах (Гарачая лінія тут ажыццяўляе пошук і варыянты дапамогі затрыманым);
- Яшчэ чвэрць тычыцца тэмаў крымінальных справаў і палітзняволеных;
- Пятая частка – адміністратыўны працэс і юрыдычная дапамога (кансультацыя па позвах, абскарджваннях, запіс да юрыстак і г.д.)
- Астатняе – самыя розныя пытанні, якія паступаюць на Гарачую лінію. Напрыклад, удакладненне, як даведацца, дзе знаходзіцца знаёмы, ці пытанні пра звальненне за удзел у пратэстах 2020, альбо просьба аб канусльтацыі пра магчымасць прыцягнення па крымінальным артыкуле.
"Да нас прыйшлі", "на брата завялі крыміналку"… З якімі запытамі звяртаюцца на Гарачую лінію "Вясны"?
Распавядаем пра тое, з якімі запытамі туды звяртаюцца людзі.
"Вясна" надалей працягвае сваю працу. Звяртайцеся ў тэлеграме:
-
За юрыдычнай кансультацыяй – @zvarot96
-
Для аператыўнай кансультацыі і падтрымкі людзей, якія сутыкнуліся з парушэннем правоў чалавека – @ViasnaSOS