viasna on patreon

Тры гады "хатняй хіміі" за 4 акцыі пратэсту. Чарговы прысуд па "народным" артыкуле

2024 2024-02-02T17:09:35+0300 2024-02-03T00:22:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/savecki-sud-minsk-3.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна Мінска дзясятага лістапада 2023 года асудзілі Ганну Шэіну паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Ганне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Суд Савецкага раёна Мінска.

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў чатырох акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Як паедамляецца ў судовай пастанове, Ганна "выкарыстоўвала ў якасці пратэснай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру, стужкі белага і чырвонага колеру". Яна цалкам прызнала віну. Жанчыну апазналі па фотаздымках з пратэсных акцый.

У Ганны вынялі тры мабільных тэлефона і і сем жорсткіх дыскаў, якія вярнулі пасля прысуду.

Пасля абвяшчэння выраку жанчыну вызвалілі ў зале суда. Ганна мае вышэйшую адукацыю, працуе праект-менеджаркай у таварыстве з абмежаванай адказнасцю і гадуе непоўнагадовае дзіця. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства