Жыхара Жлобіна асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту
https://spring96.org./be/news/114991
2024
2024-04-16T13:16:49+0300
2024-04-16T13:16:49+0300
2024-04-16T13:16:49+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/nasanovich_arcem.jpeg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У судзе Жлобінскага раёна 25 сакавіка два гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму прызначылі 29-гадоваму Арцёму Насановічу. Жыхара Жлобіна асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020-м годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша "Гомельская Вясна".
Справу супраць жыхара Жлобіна разглядала суддзя Святлана Андрэева. Як адзначаюць гомельскія праваабаронцы, з чым звязана такое суровае пакаранне, як і абставіны ўзбуджэння крымінальнай справы дагэтуль невядома.