Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 30 красавіка:
Каментар: 26 красавіка ПЦ “Вясна” адзначыў свой 28-ы Дзень народзінаў. Пра тое, з якімі думкамі сустрэўся гэты дзень, падзялілася прадстаўніца "Вясны" Наталля Сацункевіч.
Апытанка: Што такое "Вясна"? Адказваюць прадстаўнікі праваабарончых арганізацый:
"”Вясна” — гэта тое, што побач".
Падзея: "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023" прэзентаваны ў Вільні ў Беларускім доме. Як гэта было?
"На нас гэта ўсё мусіць скончыцца!"
Па-за межамі: Чарговая акцыя падтрымкі палітзняволенага прадстаўніка польскай меншасці ў Беларусі Андрэя Пачобута прайшла ў Беластоку, а ў Варшаве ўзгадалі яго Дзень народзінаў.