Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 23 красавіка:
Падзея: "Кветкі замест бомбаў" як партызанскае садаводства і Чарнобыльскі тыдзень.
"Значная частка беларусаў і беларусак у выгнанні, і быццам бы вырваныя з роднай зямлі", — адзначае Карына Салавей, мэнэджарка і выканаўчая дырэктарка "Экадома".
Каментар: Пабачыў свет "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023".
"Зборнік ізноў нам нагадвае, што дзе б мы не знаходзіліся, якая б у нас не была асабістая сітуацыя, — ёсць людзі, якія сёння за кратамі", — кажа ўкладальніца і рэдактарка зборніка Алена Лапцёнак.
Каментар эксперта: Камітэт па правах чалавека ААН адказаў уладам Беларусі па індывідуальнаму звароту Гершанкова і Беражнога, якіх растралялі ў 2018 годзе.
"Мне проста хацелася, каб улады Беларусі не парушалі правы людзей", — дзеліцца каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.
Па-за межамі: Беларускі праваабаронца і былы палізняволены Леанід Судаленка высупіў у Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі:
"Там я сябе прадстаўляў як выжыўшага сведку".