"Ён бы мяне залячыў да смерці", — Леў Антанюк пра медыцынскую дапамогу ў калоніі
У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Былы палітзняволены Леў Антанюк распавёў пра стаматалогію ў віцебскай калоніі № 3.
"Была такая тэма, што я пайшоў да лекара. Каб вы зразумелі, мяне прыняў не тэрапеўт, а лекар-нарколаг. У мяне была прастуда, але я думаў, што ў мяне можа вушная пробка. Я яму сказаў: "Можа быць у мяне вушная пробка". Лекар не паглядзеў і пачаў прамывываць мне гэтае вуха. І атрымліваецца, я ўсё хадзіў туды, усё прамываў-прамываў, усё больш станавіўся глухім і нічога не чуў. Потым я вырашыў да іх не ісці. Атрымалася, што ў мяне проста была прастуда і запаліліся вось гэтыя вузлы (у вуху) і потым я ў іншага зняволенага, толькі не палітычнага, узяў таблетку і ў мяне гэта за дзень прайшло. А я так тыдзень хадзіў і, думаю, ён бы мяне залячыў да смерці.
"Галоўнае, захаваць здароўе". 21 траўня — Дзень палітвязняў
Наконт стаматалогіі: там была такая тэма, што яны звычайна казалі людзям, калі аглядалі зубы і ў чалавека, напрыклад, вельмі баліць зуб, лекары ў калоніі казалі: "Колькі табе сядзець?". Ну, напрыклад, нехта кажа там "паўтара года", яму адказвалі: "Ну адсядзіш і вылечыш на волі". А калі 20 год (тэрмін зняволення), казалі: "Ну, за 20 год у цябе ўсе зубы павыпадаюць". Таму лячыць не трэба.
Калі я глядзеў на людзей, якія медыкі (у ІЧУ Акрэсціна), у мяне заўсёды ўзнікала да іх пытанне, таму шта, па сутнасці, у іх няма службовай лесвіцы, яны там непадначаленыя, яны як звычайныя людзі ў паліклініцы, але было такое, што яны больш можа жорстка ставіліся да людзей, чым самі супрацоўнікі. І гэта палягала ў тым, што медыкі ў ІЧУ маглі проста не аказваць медыцынскую дапамогу. Гэта вельмі дзіўна, наколькі ў іх за гэтыя гады, а звычайна, я так разумею, яны ўжо папрацавалі там 10 год. Наколькі ў іх гэтая планка нізка так упала, што яны ўжо так фармальна падыходзяць, думаючы, што кожны, так званы зэк, сімулюе".
Гісторыі былых палітзняволеных:
"Я пачаў губляць прытомнасць", — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры
"Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане". Вольга Лойка распавяла пра медыцынскую дапамогу ў СІЗА
"У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля". Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна
Журналіст "Вот Так" і былы палітвязень Канстанцін Карней распавёў пра медыцыну ў ІЧУ на Акрэсціна.
"Хварэць у турме — раўназначна смерці". Вольга Рытус пра меддапамогу ў зняволенні
Былая палітзняволеная Вольга Рытус распавяла, з якімі праблемамі сутыкаліся яе сукамерніцы ў СІЗА-1.