Навіны на тэму: дзень палітвязняў
28.05.2024 "Як захаваць сябе ў час працяглага зняволення?" Адкрыты запіс падкаста "Вясна прыйдзе" ў Дзень палітвязняў Беларусі
ПЦ "Вясна"і прэзентуе адкрыты запіс падкаста "Вясна прыйдзе", зроблены ў Дзень палітвязняў Беларусі 21 траўня.
22.05.2024 "Жыццё ў пенітэнцыярных установах грунтуецца на гвалце". Праваабаронца "Вясны" — на Стакгольмскай канферэнцыі па Беларусі
У шведскай сталіцы 21–22 траўня праходзіць Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі.
22.05.2024 "Няма нічога горшага, чым захварэць у калоніі", — Дар'я Афанасьева пра меддапамогу ў зняволенні
Былая палітзняволеная, фем-актывістка Дар'я Афанасьева распавяла пра працэс выдачы таблетак у калоніі, за якім трэба адстаяць у велізарнай чарзе нават у мароз, а таксама пра тое, праз што праходзяць у калоніі зняволеныя, якія хварэюць на астму.
21.05.2024 Дзень салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі: акцыі ў іх падтрымку праходзяць па ўсім свеце
"Вясна" распавядае, як беларусы выказваюць салідарнасць з тымі, хто зараз за кратамі і з тымі, хто адтуль болей не вернецца.
21.05.2024 У клетцы і з жоўтымі біркамі. У Фларэнцыі каля форуму Мандэлы адбыўся перформанс з удзелам былых палітвязняў Беларусі
У Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі адбыўся перформанс з удзелам Анастасіі Булыбенкі і Віталя Жука.
21.05.2024 ЕС выступіў з заявай у Дзень палітвязняў
ЕС у чарговы раз запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных, а таксама заклікаў улады Беларусі забяспечыць доступ да належнага медычнага абслугоўвання без дыскрымінацыі.
21.05.2024 21 траўня — трэцяя гадавіна смерці палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка каментуе бядзейнасць дзеючай улады Беларусі па расследванні гібелі Вітольда Ашурка ў няволі і іншых палітвязняў.
21.05.2024 "Ну, на аднаго чалавека ў Беларусі стане менш", — Марыя Бабовіч пра меддапамогу ў жодзінскай турме
Былая палітзняволеная, праваабаронца і актывістка Марыя Бабовіч распавяла пра абследаванні ў жодзінскай турме № 8 і неаказанне медычнай дапамогі турэмным лекарам.
21.05.2024 Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Дзень палітвязняў
Мы заклікаем, нягледзячы на пагрозы рэжыму, не аслабляць салідарнасці з палітвязнямі.
20.05.2024 Як захаваць здароўе ў зняволенні? Парады і рэкамендацыі лекараў
З нагоды Дня салідарнасці з палітвязнямі праваабаронцы "Вясны" запускаюць інфармацыйную кампанію "Як захаваць здароўе ў зняволенні".
20.05.2024 "Ён бы мяне залячыў да смерці", — Леў Антанюк пра медыцынскую дапамогу ў калоніі
Былы палітзняволены Леў Антанюк распавёў пра стаматалогію ў віцебскай калоніі № 3.
18.05.2024 Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў!
Распавядаем, да якіх акцый і мерапрыемстваў можна далучыцца 18-26 траўня з нагоды Дня палітвязняў.
16.05.2024 "Думала, што калі засну, то прачнуся зноў у камеры". Экс-палітзняволеныя — пра свой псіхалагічны стан з абодвух бакоў кратаў
Сваімі гісторыямі падзяліліся Ася Булыбенка і былая палітзняволеная Аліна (імя зменена ў мэтах бяспекі).
15.05.2024 "Я пачаў губляць прытомнасць", — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры
У рамках Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медычную дапамогу ў месцах зняволення.
15.05.2024 "Сітуацыя мяжуе з узроўнем злачынства". Павел Сапелка — пра турэмную ахову здароўя
Публікуем інтэрв'ю з праваабаронцам "Вясны", у якім гаворым пра тое, што ўключае сябе права на здароўе ў зняволенні, чаму менавіта яно стала тэмай Дня палітвязняў-2024 і што сёння можа зрабіць кожны з нас для захавання здароўя палітвязняў.