Праваабарончая праграма "Вясна"
Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс на 21 траўня:
Падзея: 21 траўня — Дзень палітвязня ў Беларусі. Сёлета тэмай дня палітвязня ў Беларусі абрана права на здароўе і медыцынская дапамога ў зняволенні.
"Беларускія ўлады проста крадуць у людзей жыццё", — адзначае праваабаронца ПЦ "Вясна" Наталля Сацункевіч.
А ў Варшаве прайшла акцыя "Муры", прымеркаваная да Дня палітвязняў.
Каментар эксперта: 17 траўня — Міжнародны дзень супраць гамафобіі, трансфобіі і біфобіі.
"Гамафобія — гэта разнавіднасць ксенафобіі", — адзначае сузаснавальнік праваабарончай ініцыятывы "Журналісты за талерантнасць Алег Ражкоў.
"Гэта тое, з чым сутыкаліся беларусы і беларускі гадамі", — адзначае прадстаўніца па сацыяльная палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова.
Каментар: Праваабаронцу “Вясны” Алену Маслюкову ўнеслі ў базу расейскага вышуку.
"Праваабаронцы ім костка ў горле",— каментуе Алена Маслюкова.