Былы палітвязень Пятро Марчанка: "Медыцына ў зняволенні — гэта справа заўсёды безнадзейная"
У межах Тыдня салідарнасці з палітвязнямі Беларусі "Вясна" падрыхтавала шэраг відэа, на якіх былыя палітвязні дзеляцца сваімі гісторыямі пра няякасную і несвоечасовую медыцынскую дапамогу ў месцах зняволення. Былы палітзняволены і музыка Пятро Марчанка ўзгадаў, як у СІЗА захварэла адразу ўся камера, але лекара ім так і не выклікалі.
"Медыцына ў зняволенні — гэта справа заўсёды вельмі доўгая, па-першае. Па-другое — безнадзейная. Я як бы сутыкаўся з медыцынай у СІЗА на Валадарскага, на Акрэсціна, дзякуй Богу, не давялося. На Валадарцы было цікавей. Па-першае, цябе аглядаюць калі ты заязджаеш. На Валадарцы цябе аглядае доктар: на практыцы гэта проста ну тры секунды і усё, пайшоў далей — ты гатовы.
Калі ты пачынаеш хварэць у зняволенні, то ўсё, рыхтуйся да вельмі доўгага працэсу, да доўгай песні, таму шта можа быць цябе агледзяць хутка, калі ты ну прама зусім паміраешь. Калі ўзімку мы пачалі хварэць усёй камерай павальна, калі асабліва засяляюць новых людзей — адразу новая мікрафлора і пайшло-паехала.
"Галоўнае, захаваць здароўе". 21 мая — Дзень палітвязняў
Калі мы проста усёй камерай пачалі хварэць, мы прасілі доктара, прасілі яго кожны дзень, на кожнай праверцы, раніцай і ўвечары. Мы просім: "Давайце доктара, мы хварэем". Яны кажуць: “Да зараз будзе”. І так ідзе дзень, другі, трэці, чацвёрты, пяты — нічога па выніку. Мы проста ўжо пачынаем злавацца, я пачынаю біць у "тармазы", у дзверы, лупіць, усё тыпу, клічце замначальніка СІЗА. “Што такое?”. Я кажу: “У нас няма доктара, мы тут ужо пяць дзён усе сядзім, то ляжым, ну ўсё пыдыхаем”. І што вы думаеце? Праз 5 хвілін проста адчыняецца кармушка і ледзь не шухлей пачынаюць у камеру закідваць лекі нейкія, там нават нейкія пшыкалкі ад носу далі, дзе яны іх знайшлі, я ніколі не чуў каб такое давалі! Значыць выдалі парацэтамол, па выніку, нейкіх парашкоў. Доктар, праўда, так і не прышоў, але так, адкупіліся, можна сказаць".
Гісторыі былых палітвязняў:
"Я пачаў губляць прытомнасць", — Вадзім Хіжнякоў пра наступствы алергіі на цвіль у турэмнай камеры
"Ты фізічна не можаш хадзіць у такім стане". Вольга Лойка распавяла пра медычную дапамогу ў СІЗА
"У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля". Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна
Журналіст "Вот Так" і былы палітвязень Канстанцін Карней распавёў пра медыцыну ў ІЧУ на Акрэсціна.
"Хварэць у турме — раўназначна смерці". Вольга Рытус пра меддапамогу ў зняволенні
Былая палітзняволеная Вольга Рытус распавяла, з якімі праблемамі сутыкаліся яе сукамерніцы ў СІЗА-1.
"Ён бы мяне залячыў да смерці", — Леў Антанюк пра медычную дапамогу ў калоніі
Былы палітвязень Леў Антанюк распавёў пра стаматалогію ў віцебскай калоніі № 3.
"Ну, на аднаго чалавека ў Беларусі стане менш", — Марыя Бабовіч пра меддапамогу ў жодзінскай турме