viasna on patreon

Удзельнічаў у Маршы свабоды, заклікаў да ўдзелу ў акцыях: мінчука асудзілі да "хатняй хіміі"

2024 2024-06-06T11:34:46+0300 2024-06-06T11:38:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minsk-2020-08-16-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш Свабоды ў Мінску 16 жніўня 2020 года.

Марш Свабоды ў Мінску 16 жніўня 2020 года.

 У судзе Фрунзенскага раёна Мінска начальніка аддзела перавозак аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Васіля Лася асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Юлія Блізнюк.

Васіля затрымалі ў сярэдзіне лютага 2024 года, да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Паводле матэрыялаў справы ў перыяд часу з 10.08 па 20.10 гадзін 16 жніўня 2020 года, ён прыняў удзел у Маршы свабоды, “знаходзячыся на тэрыторыі Мінска, у тым ліку на праезнай частцы дарог і тратуарах праспектаў Незалежнасці і Машэрава, вуліц Свярдлова і Маскоўскай, Васіль Лось парушаў грамадскі парадак, замінаў працы гарадскога транспарту, не рэагаваў на заклікі спыніць супрацьпраўныя дзеянні".

Таксама пры аглядзе ягонага "Telegram-канала" былі выяўленыя заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Суд, які адбыўся 2 красавіка, прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады і шэсць 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняя хімія”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства