Гісторыя аднаго зварота. Як дзве жанчыны абаранілі свае правы
У сакавіку 2024 года мы даведаліся пра тое, што Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (КЛДЖ) задаволіў скаргу дзвюх беларусак — Марыны Дубінай і Алены Дубовік. А падзеі, якія з дзяўчынамі адбыліся, адносяцца да ўжо нам далёкага 2017 года, калі былі антытунеядскія пратэсты.
Чаму варта чакаць сем год і сем год змагацца за свае правы? Як было ў 2017-ым з умовамі ўтрымання і затрыманнем ў параўнанні з цяперашнім часам? Чаму варта звяртацца ў КЛДЖ? Пра ўсё гэта ў новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе” гаворым з нашымі гераінямі, скарга якіх у КЛДЖ была задаволеная.
"Гэта не хуткі працэс. Але я лічу, што, усё роўна, калі ёсць магчымасць выкарыстоўваць механізмы і Беларусь яшчэ не дэнансавала ўсе свае міжнародныя пагадненні, то гэта важны інструмент для абароны нашых правоў. І нават калі не цяпер гэта зменіць сітуацыю, то ёсць магчымасць, што гэта зменіць сітуацыю ў будучыні", — кажа Марына Дубіна.
"Варта разумець, што калі мы будзем падаваць гэтыя скаргі кожная ці групамі, то, напэўна, гэта маленькія цаглінкі для вялікага мура цвёрдай Беларусі. Я думаю, гэта будзе карысна ўсім", — адзначае Алена Дубовік.
Слухайце падкаст на розных пляцоўках тут:
- YouTube — з тайм-кодамі
- Spotify
- Google podcasts
- Apple podcasts
- Castbox
- SoundCloud
- Іншыя пляцоўкі
"Я ніхто". Інтэрв'ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай
"Целагрэйка — мая коўдра". Падкаст пра бяздомных у Беларусі
"Абавязаныя" жанчыны. Пастка дыскрымінацыі — у новым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе"