viasna on patreon

За ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску асудзілі палітзняволеную Галіну Лагацкую Дапоўнена

2024 2024-06-14T10:04:10+0300 2024-06-15T06:43:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lahackaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Лагацкая.

Галіна Лагацкая.

У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 14 чэрвеня адбыўся суд над палітзняволенай пенсіянеркай Галінай Лагацкай. Яе абвінавацілі ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Вольга Лаўрыновіч.

Галіна Лагацкая — вядомая раней актывістка, была затрыманая 9 красавіка 2024 году, калі яна пайшла у Кастрычніцкі РУУС Мінска забіраць свой тэлефон, які ў яе вынялі два гады таму і не аддавалі.

Палітзняволеную абвінавачваюць ва ўдзеле ў маршы пенсіянераў 2020 году, але невядома, у якім дакладна.

Нагадаем, у сакавіку 2022-га году Галіне прызначылі 15 сутак арышту за лістоўкі “Не вайне” — гэта палічылі “несанкцыянаваным пікетаваннем”. У красавіку ёй паведамілі, што гатовыя аддаць тэлефон, таму і запрасілі ў РУУС.

Суд прызначыў Лагацкай абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства