Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары заклікае да неадкладнага вызвалення вясноўцаў
14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі, заснавальнік і старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна", паважаны праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH, і юрыст, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя за назіранне за выбарамі.
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) цалкам падтрымлівае Праваабарончы цэнтр "Вясна" ды іх барацьбу за правы чалавека ў Беларусі.
Каманда арганізацыі зноў заклікае да неадкладнага вызвалення сваіх калегаў і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.
EPDE заклікае беларускія ўлады выконваць правы чалавека і вяршэнства закона ў адпаведнасці з міжнародным правам ды сваімі міжнароднымі абавязальніцтвамі.
Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE)Еўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары (EPDE) была створана ў снежні 2012 года ў Варшаве 13 незалежнымі еўрапейскімі арганізацыямі па грамадзянскім назіранні за выбарамі. Мэтай EPDE з'яўляецца падтрымка назірання грамадзянамі за выбарамі і садзейнічанне дэмакратычным выбарчым працэсам па ўсёй Еўропе. EPDE падпісалі Дэкларацыю глабальных прынцыпаў беспартыйнага назірання за выбарамі і маніторынгу з боку грамадскіх арганізацый, а таксама Кодэкс паводзінаў беспартыйнага назірання за выбарамі. EPDE таксама з'яўляецца чальцом глабальнай сеткі ўнутраных назіральнікаў за выбарамі (GNDEM). |
Нагадаем, у сакавіку 2023 года Алесь быў асуджаны да дзесяці гадоў калоніі, Валянцін — да дзевяці гадоў, а Уладзімір — да сямі гадоў; палітвязні знаходзяцца ў жудасных умовах і пад прымусовай працай у небяспечных для здароўя ўмовах без доступу да медыкаментаў.
Двое іншых чальцоў каманды "Вясны", Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк, таксама асуджаныя да пазбаўлення волі тэрмінам на 14 і шэсць гадоў адпаведна за іх смелую барацьбу ў абарону правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў.
Гэтыя празмерна працяглыя тэрміны ў дачыненні да вясноўцаў з'яўляюцца часткай спробы беларускага рэжыму здушыць грамадзянскую супольнасць і дзейнасць назіральнікаў за выбарамі, якіх ААН прызнае праваабаронцамі, гаворыцца ў заяве EPDE.
Сёння (па стане на 16 ліпеня 2024 года) беларускія ўлады ўтрымліваюць у якасці палітычных зняволеных 1 392 чалавекі, якіх часта катуюць бесчалавечным умовамі ўтрымання, ужываюць супраць іх жорсткае абыходжанне і гвалт.
У сваім апошнім слове перад вынясеннем прысуду Алесь падкрэсліў неабходнасць дыялогу і прымірэння ў Беларусі. Ён заклікаў пакласці канец палітычным рэпрэсіям, вызваліць усіх палітвязняў і аб'яднаць намаганні ў імя будучыні краіны.
"Калі мы думаем пра Беларусь як пра нашу агульную для ўсіх беларускіх грамадзян Радзіму, у якой нягледзячы на розныя палітычныя погляды і геапалітычныя перавагі, ёсць месца ўсім; [...] калі мы хочам атрымаць шанец на эканамічнае, сацыяльнае, грамадска-палітычнае, экалагічнае развіццё нашага народу, мы павінны пачаць гэты грамадскі дыялог! Хопіць, мы павінны спыніць гэтую грамадзянскую вайну".
— Алесь Бяляцкі, 13 лютага 2023 года.