viasna on patreon

У Камянцы па "справе карагодаў" двух чалавек асудзілі да калоніі

2024 2024-07-29T12:28:25+0300 2024-07-30T11:05:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/horovody.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Камянецкага раёна па "справе карагодаў" 24 ліпеня асудзілі яшчэ двух чалавек: Геннадзя Клімашэвіча і Крысціну Салаўёву. Як піша "Берасцейская Вясна", паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ім прызначылі адзін год калоніі агульнага рэжыму і паўтара года калоніі з адтэрміноўкай выканання пакарання праз тое, што на ўтрыманні ёсць дзіця, якому менш за тры гады, адпаведна. Прысуд вынесла Галіна Прыхожка. Менавіта такое пакаранне і прасіў прызначыць пракурор.

Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня 2020 года ў Брэсце
Скрыншот з відэа з гарадскіх камер відэаназірання 13 верасня 2020 года ў Брэсце

Геннадзь Клімашэвіч быў змешчаны ў СІЗА задоўга да суда. Мужчына ўтрымліваецца пад вартай з канца красавіка 2024 года. Дома яго чакаюць двое непаўнагадовых дзяцей.

Па звестках "Берасцейскай Вясны", агулам па "справе карагодаў" асудзілі ўжо 139 чалавек. Праваабаронцы адзначаюць, што спярша за ўдзел у акцыі 13 верасня 2020 года пратэстоўцаў судзілі паводле артыкула 23.34 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства), а потым распачалі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 342 КК. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства