viasna on patreon

Працуюць на карысць правоў чалавека ў Беларусі: фонд "Свабода і дэмакратыя” прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем" 

2024 2024-08-26T12:36:00+0300 2024-08-26T12:42:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/tk_200921_045mini.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: wid.org.pl

Фота: wid.org.pl

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі сваім рашэннем ад 15 жніўня ўнесла ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" польскі няўрадавы фонд “Свабода і дэмакратыя". Датычнымі да фонду названыя Лілія Любаневіч і Мацей Данцэвіч. Такая пільная “ўвага” сілавых структур да гэтай арганізацыі звязаная з тым, што “Свабода і дэмакратыя" працуе ў тым ліку і на карысць правоў чалавека ў Беларусі.

Створаная 18 год таму польская няўрадавая арганізацыя Фонд "Свабода і дэмакратыя” ("Wolność i demokracja") займаецца падтрымкай барацьбы за правы чалавека, грамадзянскія свабоды і свабоду слова ў Беларусі і іншых постсавецкіх краінах.

Штуршком да стварэння фонду стала закрыццё беларускімі ўладамі летам 2005 года двух незалежных польскіх выданняў, звязаных з Саюзам палякаў у Беларусі. Неабходнасць выпуску часопісаў і прыцягнення для гэтых мэтаў фінансавых сродкаў прывяла да стварэння фонду.

З цягам часу дзейнасць арганізацыі пашырылася і на іншыя напрамкі. Сёння "Свабода і дэмакратыя” супрацоўнічае з многімі беларускімі грамадскімі і праваабарончымі арганізацыямі, незалежнымі СМІ, а таксама з тэлеканалам "Белсат", і цягам многіх гадоў падтрымлівала яго фінансава.

Паралельна фонд займаецца абаронай нацыянальнай ідэнтычнасці і аднаўленнем поўнай незалежнасці Беларусі і падтрымлівае Украіну ў барацьбе з расейскай агрэсіяй.

Яшчэ адзін напрамак дзейнасці – падтрымка польскіх арганізацый на постсавецкай прасторы, у асноўным у Беларусі, Украіне і Літве, а таксама ў іншых краінах па ўсім свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства