viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-09-17T09:43:17+0300 2024-09-17T09:43:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Асоба: Чатыры гады за кратамі знаходзіцца праваабаронца "Вясны" Марфа Рабкова. Яе затрымалі 17 верасня 2024 года.

Падзея: Канферэнцыя па пытаннях адказнасці за злачынствы ў Беларусі прайшла 13 верасня ў Вільні. Аб тым, якой яна была, распавёў сябра Еўрапейскага парламенту Дайнюс Жалімас.

Праваабарончы слоўнік: Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў і заснаванне Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ).

Каментар: Правядзенне форум-тэатраў ды анлайн кніжных клубаў. Такімі накірункамі дзейнасці занятыя прадстаўнікі ініцыятывы "Адчуй". Прыйсці на пастаноўкі можна як у Польшчы, так і ў Літве, — адзначае прадстаўніца ініцыятывы "Адчуй", праваабаронца "Вясны", Любоў Ланіна. А сачыць за бягучай дзейнасцю ініцыятывы можна, напрыклад, праз створаны профіль у інстаграм forum_theatre_by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства