Зьдзьвіжкову далі 3 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму
https://spring96.org./be/news/19936
2008
2008-01-18T11:09:38+0200
2008-01-18T11:09:38+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Былы намесьнік газэты “Згода” асуджаны Менскім гарадзкім судом за распальваньне рэлігійнай варожасьці. Адвакат Мая Аляксандрава заявіла, што абарона будзе абскарджваць рашэньне суду.
Зьдьвжкоў асуджаны за публікацыю карыкатураў на прарока Мухамэда. Карыкатуры зьявіліся ў газэце ў лютым 2006 году. КДБ распачаў крымінальную справу супраць журналіста, якую працягнула пракуратура. Летась улетку Аляксандар Зьдзьвіжкоў зьехаў з Беларусі. У лістападзе ён прыехаў у Барысаў, каб наведаць магілу бацькі, і быў арыштаваны.
Суд над Аляксандрам Зьдзьвіжковым пачаўся 11-га студзеня ў Менскім гарадзкім судзе. Працэс быў зачыненым, журналістаў дапусьцілі сёньня толькі на зачытваньне прысуду