КДБ правёў ператрус у пастара
Як паведамiлi “Народнай волi”ў аргкамiтэце па стварэннi партыi беларуская хрысцiянская дэмакратыя, супрацоўнiкi КДБ зрабiлi ператрус у доме баптысцкага пастара, сябра аргкамiтэта БХД Эрнэста Сабiлы ў Асiповiчах.
Пры ператрусе быў канфiскаваны асабiсты кампутар Эрнэста Канстанцiнавiча. Следчыя паведамiлi, што дзейнiчаюць у рамках крымiнальнай справы, распачатай пасля выбуху ў Мiнску 4 лiпеня. Хаця на распаўсюджаныя фотаробаты расшукваемага мужчыны Эрнст Канстанцiнавiч ну нiяк не падобны.
Эрнст Сабiла нарадзiўся ў 1932 годзе, вязень сумлення лагераў ГУЛАГу з 1951 па 1964 гады. З пачатку 1970-х гадоў - ацзiн з лiдэраў беларускiх баптыстаў (вернiкаў Евангельскае Царквы). Ад пачатку рэлiгiйнае дзейнасцi знаходзiўся пад пераследам савецкiх спэцслужбаў. Так, у сярэдзiне 1930-х сям'ю Сабiлаў выселiлi «за сто першы кiлямэтар» як нядобранадзейных, падалей ад блiзкай савецка-польскай мяжы. На старасцi гадоў паважанаму чалавеку спецслужбы таксама не даюць спакою.