viasna on patreon

Кіраўніку гарадзенскага БНФ ўчынілі асабісты дагляд

2008 2008-08-21T09:10:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Перасякаючы беларуска-украінскую мяжу, сябра некалькіх ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў, актыўны ўдзельнік выбарчага працэсу на Гарадзеншчыне, кіраўнік абласной філіі БНФ Сяргей Мальчык патрапіў пад пільную ўвагу памежных і мытных службаў Беларусі.

 

Над ім учынілі асабісты дагляд і ператрэслі ўсе рэчы. Прычым гэта здарылася двойчы, па дарозе на Украіну і пры вяртанні ў Беларусь. Службоўцаў вельмі цікавілі рэчы, якія вёз з сабой спадар Мальчык. На пытанне пра прычыну такой зацікаўленасцю яго персонай Сяргей Мальчык адказу не атрымаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства