Ціск аказваўся і на тых, хто збіраў подпісы, і на тых, хто падпісваўся
Добруш
20 жніўня галоўны доктар Добрушскай раённай бальніцы Ала Маскаленка выклікала да сабе на прыватную гутарку супрацоўніц гэтай жа ўстановы. Гэтыя 6 маладых медсясцёр паставілі свае подпісы за вылучэнне Адама Варанца кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Сельскай акрузе № 37(Адам Воронец з'яўляецца вылучэнцам па адзіным спісе АДС).
Сутнасць гутаркі галоўнага доктара з супрацоўнікамі медустановы была ў тым, што яны не мелі правы падпісвацца за гэтага чалавека, бо працуюць у дзяржаўнай установе і звязаныя з ім працоўнымі адносінамі - кантрактам. Адклікаць свае подпісы галоўдоктар не прапаноўвала.
Рагачоў
У Рагачоўскай выбарчай акрузе быў аказаны ўціск на чалавека, які збіраў подпісы за вылучэнне Максіма Камароўскага кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
М. Камароўскі, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), вылучаецца ў Рагачоўскай выбарчай акрузе. “На аднаго чалавека з маёй ініцыятыўнай групы быщ аказаны ціск, каб ён адмовіўся ад збору подпісаў – гаворыць Камароўскі. – Спачатку гэты ціск аказвала кіраўніцтва ў яго на працы, затым – раённы выканаўчы камітэт.” Тысячу подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты трэба было здаць да 18 жніўня. “Мая ініцыятыўная група здала ў акруговую выбарчую камісію 1002 подпісы выбаршчыкаў” – паведаміў М. Камароўскі. Яго канкурэнтам з’яўляецца “ўладны” вылучэнец – Уладзімір Міхасёў, начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі выканаўчага камітэта Гомельскай вобласці.
Жлобін
У Жлобінскай выбарчай акрузе адзін з тых людзей, хто збіраў подпісы за вылучэнне ў кандыдаты Валерыя Рыбчанкі, адмовіўся ад сабраных подпісаў. Гэта здарылася пасля таго, як на чалавека быў аказаны ціск з боку ўлады. Тым не меньш, В. Рыбчанка, сябра Партыі камуністаў Беларускай, задаволены прайшоўшым этапам. “Яшчэ 15 жніўня мая ініцыятыўная група прадаставіла ў акруговую выбарчую камісію 1079 подпісаў” – гаворыць В. Рыбчанка. Кандыдатам “ад улады” тут вылучаецца начальнік цэха Беларускага металургічнага заводу Уладзімір Батан.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”