viasna on patreon

Менск: Выбаршчыкаў заклікаюць адазваць свае подпісы за Ю. Карэтнікава

2008 2008-08-28T11:59:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрый Карэтнікаў, вылучаны  кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў па 99-ай Паўднёва-Заходняй выбарчай акрузе, паведаміў, што акруговая камісія заклікае выбаршчыкаў, якія падпісаліся ў яго падтрымку, адазваць свае подпісы.

 

- Учора, 26 жніўня, да мяне звярнуўся адзін з выбаршчыкаў маёй акругі. Ён распавёў, што ўдзень да яго патэлефанавалі з акруговай камісіі і спыталіся, ці падпісваўся ён за мяне. Калі ён адказаў, што падпісваўся, яму прапанавалі напісаць заяву, у якой ён адмаўляецца ад свайго подпісу. Пры гэтым дадалі, што калі ён згодны адазваць свой подпіс, людзі з камісіі нават пад'едуць да яго дадому. Сёння я звярнуўся ў акруговую камісію, каб высветліць, у чым справа. Там мне адказалі, што такім чынам правяраюць подпісы і за іншых кандыдатаў, - паведаміў Юрый Карэтнікаў.


Варта адзначыць, што выбаршчыкі акругі даволі актыўна падтрымалі гэтага прэтэндэнта ў кандыдаты. У выніку ініцыятыўная группа Ю. Карэтнікава сабрала 2 500 подпісаў. З іх больш за 1 300 было пададзена ў акруговую камісію для рэгістрацыі.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства