viasna on patreon

Баранавічы: Для дэмакратаў і кандыдатаў ад улады – розныя ўмовы запісу для эфіру

2008 2008-09-09T14:52:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Мікалай Чарнавус, прадпрымальник з Баранавічаў адзначае, што неаднолькавыя ўмовы для кандыдатаў ад улады і кандыдатаў ад дэмакратычных сіл створаныя не толькі пры вылучэнні і рэгістрацыі, а нават і пры запісу для эфіру.

 

Чарнавус лічыць, што кандыдатам ад “вертыкалі” прадстаўляецца магчымасць на абласной тэлестудыі “Лад”  у Брэсце (чамусці не дазваляюць выкарыстоўваць баранавіцкую тэлестудыю “Інтэкс”, якую глядзіць большасць жыхароў горада) агучваць свае тэксты з “бягучага радка” з манітора, які ставіцца перад вачыма кандыдата, і нават праводзіць паўторны запіс. У той жа час  незалежныя кандыдаты вымушаныя альбо чытаць з ліста, альбо гаварыць “сваімі словамі”, імправізаваць. Відавочна, што гэта вельмі няпроста чалавеку, які можа ўпершыню аказаўся перад тэлекамерамі з накіраванымі на яго “пражэктарамі”. І ніяк не дазваляюць перазапіс выступу.       

 

А выбаршчык жа не ведае, чаму гэта Чарнавус чытае па паперцы сваю праграму, а генерал Ваньковіч, цяперашні дэпутат “палаткі” - так шпарыць без падглядкі ў паперы. Відаць надта разумны, думае.  Не раўня гэтым вось... 

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства