Вярхоўны суд адмовіў Міколе Статкевічу
https://spring96.org./be/news/24506
2008
2008-09-09T15:16:38+0300
2008-09-09T15:16:38+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Судзьдзя Вярхоўнага суду Юхнавец палічыла, што Мікола Статкевіч з-за ягонай непагашанай судзімасьці мае права галасаваць на выбарах, але не балятавацца кандыдатам у дэпутаты.
Як лічыць Мікола Статкевіч, суд абышоў пытаньне прававой калізіі паміж Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам у гэтым пытаньні. У Канстытуцыі няма наўпростай забароны на ўдзел у выбарах асобам, якія вызваленыя з турмы датэрмінова.