viasna on patreon

Вярхоўны суд задаволіў дзве скаргі незарэгістраваных кандыдатаў

2008 2008-09-09T16:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вярхоўны суд Беларусі ў аўторак разгледзеў 9 скарг грамадзян у сувязі з адмовай у рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты. Дзве з іх былі задаволеныя: кандыдатамі сталі Аляксей Туровіч і Ўладзімір Маркаў.

Абодва прэтэндэнты не знялі з уліку прададзеныя па даверанасці аўтамабілі, у сувязі з чым выбарчыя камісіі палічылі несапраўднымі іх дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці. А вось палітыкам Мікалаю Статкевічу, Юрасю Карэтнікаву і Алесю Лагвінцу ў задавальненні скарг было адмоўлена. У размове з Еўрарадыё Лагвінец адзначыў, што і не чакаў станоўчага рашэння. Вярхоўны суд проста паўтарыў фармулёўку Цэнтрвыбаркама.

“Падстава, з-за якой мяне не зарэгістравалі, проста смешная. Такія самыя тэхнічныя памылкі, якія зрабіў я, зрабіла як акруговая выбарчая камісія, так і Цэнтрвыбаркам. Значыцца, ім можна рабіць тэхнічныя памылкі, а нікому больш нельга”.

Нагадаем, Алесь Лагвінец не пазначыў у спецыяльнай графе 251,72 еўра, атрыманы з-за мяжы. Гэтую суму ён улічыў у агульных даходах. Цэнтрвыбаркам прызнаў гэта тэхнічнай памылкай, але рэгістраваць кандыдатам Лагвінца адмовіўся. Мікалаю Статкевічу адмовілі з-за непагашанай судзімасці. Усяго ў Вярхоўны суд паступіла 19 скарг на адмову ў рэгістрацыі. Адну скаргу заяўнік забраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства