Глыбокае: Паштальёны дапамагаюць праўладным кандыдатам
https://spring96.org./be/news/24763
2008
2008-09-17T11:26:48+0300
2008-09-17T11:26:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/andr1.jpg
16 верасня жыхары Глыбокага, якія штодня заглядваюць у паштовыя скрынкі разам са свежымі газетамі знайшлі агітацыйную ўлётку праўладнага кандыдата ў дэпутаты Уладзіміра Андрэйчанкі.
Улётка была надрукаваная ў Віцебскай друкарні накладам 40 тысяч асобнікаў. Відаць, паштальёны аўтаматычна былі залічаныя ў групу падтрымкі праўладнага кандыдата, бо цягаць таўшчэзныя стосы ўлётак – цяжкая праца.
З гэтага моманту можна зрабіць канчатковую выснову: на Глыбоцкай выбарчай акрузе №22 няма роўных умоваў для правядзення агітацыі ўсімі трыма кандыдатамі. Перавага аддаецца аднаму, бо менавіта яго ўжо прызначылі ў дэпутаты. Выбары можна не праводзіць. Немалыя сродкі можна з’каноміць.