Cёння адновяцца слуханні па справе аб маёмасці царквы “Новай жыццё”
У Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі сёння адновяцца слуханні па справе аб маёмасці мінскай царквы “Новай жыццё” – кіраўніцтва пратэстанцкай супольнасці працягвае дамагацца прызнання за сабой права на карыстанне ўласным будынкам, што знаходзіцца у сталічным мікрараёне Сухарава.
Паводле старэйшага юрыста царквы Сяргея Луканіна, прыхаджане “Новага жыцця” вітаюць працяг слуханняў, што першапачаткова мусілі адбывацца яшчэ ўвосені 2006 году, і спадзяюцца, што кіраўніцтву супольнасці ў межах судовага працэсу ўсё ж удасца адстаяць права на карыстанне ўласным будынкам.
- У красавіку 2007 году судовая справа была прыпыненая з фармулёўкай аб тым, што суддзі нібыта патрэбны кансультацыі з адпаведнымі органамі. Зараз справа нарэшце ізноў працягнутая, да таго ж з фармулёўкай, што прычыны для кансультацый з такімі органамі адпалі.
Нагадаем, што канфлікт паміж вернікамі “Новага жыцця” і гарадскімі ўладамі распачаўся яшчэ ў 2005 годзе, калі будаўнічае ўпраўленне Мінскага гарвыканкаму абавязала царкву прадаць уласны будынак у муніцыпальную ўласнасць, фактычна застаўшыся без "даху". Рашэнне гарвыканкаму тады падтрымалі і суддзі гаспадарчага суду г.Мінску. У адказ на гэта ўвосені 2006-га пратэстанты абвясцілі галадоўку і звярнуліся па дапамогу ў Вышэйшы гаспадарчы суд, які некалькі разоў па розных прычынах пераносіў слуханні, што нарэшце маюць быць працягнутыя сёння.