Чаму не рэгіструюць «адкалоўшыхся»?
Праваслаўныя вернiкi з гарадскога пасёлка Ружаны звярнулiся за дапамогай да Аляксандра Лукашэнкi.
"Мы, грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, заснавальнiкi праваслаўнай абшчыны ў iмя "Веры, Надзеi, Любовi i маці iх Сафii" г.п Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласцi Рускай Праваслаўнай Царквы За мяжой Адэскай епархii вымушаны да Вас звярнуцца праз сродкi масавай iнфармацыi, — пiшуць у лiсце вернiкi. — Пытанне, з якiм мы звяртаемся, адно — атрымаць дзяржаўную рэгiстрацыю згодна з Канстытуцыяй Беларусi, гарантам якой Вы з'яўляецеся, i Закона "Аб свабодзе сумлення i рэлiгiёзных арганiзацый". Гэтага мы дабiваемся ўжо на працягу шасцi гадоў".
Па словах вернiкаў, у лютым 2006 года абшчына другi раз падала дакументы на рэгiстрацыю ў Пружанскi райвыканкам. Але атрымалi адказ за подпiсам старшынi Камiтэта па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяў: "Згодна з Законам, рэлiгiёзныя арганiзацыi павiнны ў абавязковым парадку прайсцi рэгiстрацыю. Такiм чынам сходы вашых аднадумцаў з'яўляюцца супрацьзаконнымi, i таму органамi ўлады да вас былi прыменены законныя меры па недапушчэнні супрацьзаконнай дзейнасцi. Адзiным разумным выхадам са склаўшайся сiтуацыi з'яўляецца вяртанне ўсiх "адкалоўшыхся" да нармальнага жыцця Праваслаўнага прыхода Свята-Пётра-Паўлаўскай царквы".
Мiж тым самi вернiкi тлумачаць, чаму яны не хочуць вяртацца да "нармальнага жыцця".
"Нашы рэлiгiёзныя раздоры ў Ружанах доўжацца больш за 15 гадоў, — расказваюць яны. — Свята-Пётра-Паўлаўская царква ў нашым пасёлку з'яўляецца помнiкам архiтэктуры XV стагоддзя. У царкве было шмат праваслаўных iкон, але яны кудысьцi знiклi, была заведзена крымiнальная справа. Якую, наколькi вядома, прыгожа закрылi... Наша царква вось ужо шэсць гадоў без рамонту. Пагнiўшая, плот павалены, тэрыторыя непрыбраная. Пастаянна збiраюцца грошы на рамонт храма (па некаторай iнфармацыi, апошнi раз сабралi 3 тысячы долараў), але рамонту да гэтага часу няма. Цiкава, цi трымаў фiнансавую справаздачу настаяцель Аляксандр Сень? Куды iдуць ахвяраваннi прыхаджан? У 2005 годзе ў сувязi з няўвагай да нас епiскапа Iаанна Хомы i тым, што мы бачылi ўсё гэтае беззаконне, мы вырашылi перайсцi ў Рускую Праваслаўную Царкву За мяжой Адэскай епархii i падалi ў Беларусi дакументы на рэгiстрацыю. Што тут пачалося! Нам сталi пагражаць, палохаць штрафамi, КДБ. Якая сувязь памiж КДБ i царквой? Аказалася, што ёсць. Просiм звярнуць Вашу ўвагу, Аляксандр Рыгоравiч, што мы дабiваемся дзяржаўнай рэгiстрацыi па закону. Але напрыканцы кастрычнiка гэтага года Пружанскi райвыканкам iзноў вярнуў нам дакументы аб рэгiстрацыi. Маўляў, няма юрыдычнага адраса. Але нам добра вядома, што ёсць негалосны загад мясцовых уладаў юрыдычным асобам не прадастаўляць нам юрыдычны адрас. Склалася такая вось непрыемная сiтуацыя, у якой i просiм Вас разабрацца".
Усяго пад зваротам падпiсалася больш за 30 вернiкаў…