Недахоп ксяндзоў беларускага паходжання
Згодна з рашэннем камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў тры ксяндзы польскага паходжання, якія працуюць на тэрыторыі Гарадзенскай дыяцэзіі, вымушаныя з’ехаць з краіны ў сувязі з тым, што не атрымалі дазволу на далейшы побыт.
Святары з парафій у Галынцы, Поразаве і Слоніме не атрымалі дазволу камітэта па справах рэлігій і нацыянальных меншасці знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў наступным годзе. Толькі да канца года бягучага ксяндзы маюць магчымасць весці душпастырскую дзейнасць ў сваіх парафіях. Як зазначыў Рацыі айцец Станіслаў, у Гарадзенскай дыяцэзіі не хапае святароў і ўлады не павінны абмяжоўваць прысутнасць ксяндзоў польскага паходжання на тэрыторыі Беларусі:
-Калі мэтанакіравана скарачаць прысутнасць замежных ксяндзоў на тэрыторыі Гарадзенскай дыяцэзіі, то ўзнікне вялікая праблема. Сутнасць яе ў тым, што на сённяшні дзень семінарыя не ў стане забяспечыць патрэбы парафій неабходнай колькасцю ксяндзоў беларускага паходжання-яшчэ як мінімум 10 гадоў святары з-за мяжы павінны стала працаваць на Беларусі.
У лютым бягучага года Савет Міністраў прыняў пастанову, згодна з якой зацверджаны парадак запрашэння ў краіну чужаземных пастыраў. Паводле дакумента, святары і сёстры з ордэнаў з-за мяжы маюць магчымасць знаходзіцца на Беларусі на працягу 1 года, прычым, гэты час можа быць скарочаны ці працягнуты без абавязковага тлумачэння прычынаў.Падставаў для адмовы можа быць нават не веданне дзяржаўных моваў, якімі з’яўляюцца расейская і беларуская.
Колькасць вакантных працоўных месцаў на Гарадзеншчыне перавышае лічбу безпрацоўных больш як на 15% і складае амаль 5 000 чалавек, ці 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва рэгіёна.